web analytics
Дзьмітрыя Рыжычэнку наваполацкія тэлевізійншчыкі запісалі ў экстрэмісты » article » За правы чалавека

Дзьмітрыя Рыжычэнку наваполацкія тэлевізійншчыкі запісалі ў экстрэмісты

27 February 2012 | admin |

12021905.jpgУ Наваполацку па мясцовым тэлевізійным канале «ВекторTV» у рамках праграмы навін быў паказаны сюжэт, прысьвечаны дзейнасьці «вультраправай моладзевай групы». Практычна палова этэрнага часу была прысьвечана наваполацкаму актывісту Дзьмітрыю Рыжычэнку. Яго асабістыя фатаграфіі, узятыя з канфіскаванага пры ператрусе кампутара, фігуруюць у сюжэце пад аповяд пра погляды нэанацыстаў.

На некаторых з гэтых фатаграфіяў, зробленых, паводле словаў Дзьмітрыя, пад час праходжаньня дапрызыўнай падрыхтоўкі, маладыя людзі стаяць са зброяй у рукох. Напрыканцы сюжэту журналіст выказвае абурэньне паводзінамі Дзьмітрыя, які распавядае пра «нібыта несправядлівыя дзеяньні праваахоўных ворганаў» на «так званых незалежных сайтах», і заяўляе, што малады чалавек просіць палітычнага прытулку.

Праваабарончы цэнтар “Вясна”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.