web analytics
«Гавары праўду» дбае пра бясьпеку віцебскіх пешаходаў (відэа) » article » За правы чалавека

«Гавары праўду» дбае пра бясьпеку віцебскіх пешаходаў (відэа)

19 February 2012 | admin |

12021902.jpgНа бягучым тыдні віцебскі лідэр кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Парсюкевіч наведаў гарвыканкам, гарадзкі савет дэпутатаў і ДАІ. Ён перадаў у гэтыя ворганы калектыўны зварот грамадзян, у якім тыя просяць улады зрабіць больш бясьпечным нерэгулюемы пешаходны пераход на вуліцы Смаленскай. Подпісы пад зваротам зьбіралі актывісты «Гавары праўду» цягам тыдня. Усяго падпісалася каля 1600 жыхароў Віцебску.

Згаданы пераход зьяўляецца адным з самых небясьпечных у горадзе. Адзін пешаход загінуў на ім ужо ў бягучым годзе. За мінулы ж год пераход-«забойца» адабраў жыцьці ў некалькіх чалавек. Актывістам «Гавары праўду» ўжо ўдалося дасягнуць пэўных станоўчых вынікаў: пасьля таго, як яны зьвярнулі ўвагу на праблему, улады похапкам паклалі каля пераходу «сьпячых паліцыянтаў».

Аднак, як сьцьвярджае Сяргей Парсюкевіч, захадаў, зробленых уладамі, недастаткова. «”Сьпячыя паліцыянты” ўжо разьбітыя, хаця мінуў толькі тыдзень ад моманту іх зьяўленьня на дарозе. Аптымальны спосаб вырашыць праблему - абсталяваць пераход сьвятлафорам, - лічыць актывіст. - Апроч таго, трэба нешта рабіць зь ліхтарамі, бо дрэннае вулічнае асьвятленьне ў раёне стварае дадатковую небясьпеку ў цёмны час сутак». Ён спадзяецца, што прадстаўнікі ўладаў адрэагуюць на просьбу грамадзян, і ініцыятыва кампаніі «Гавары праўду» дасьць плён.

“Віцебская Вясна”

  1. 1 Trackback(s)

  2. 13 May 2012: За правы чалавека » Blog Archive » Пераход-”забойцу” абсталявалі сьвятлафорам

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.