Архіў за February, 2012
Wednesday, February 29th, 2012
На мінулых выходных сваю другую гадавіну дзейнасьці адзначыла кампанія "Гавары праўду". На сьвяткаваньне ў Воршу зьехаліся ўдзельнікі кампаніі з усёй Віцебскай вобласьці. Удзельнікі прыехалі бліжэй да абеду. Найперш актывісты рушылі ў бок гарадзкога рынку, каб раздаць жыхарам гораду буклеты кампаніі.
Каментаваць »
Wednesday, February 29th, 2012
Аўтаўладальнікі Віцебску абураюцца: чаму яны павінны плаціць за паркоўку каля гандлёвага цэнтру "Эвіком", калі законам рэглямэнтавана, што ля гандлёвых аб'ектаў паркоўкі бясплатныя. Улады парыруюць: паркоўка належыць трамвайна-тралейбуснаму ўпраўленьню, значыць, да аб'ектаў гандлю дачыненьня ня мае. Праблему платнай паркоўкі на вуліцы Церашковай паднялі прадпрымальнікі з будаўнічага рынку, аўтарынку і гандлёвага цэнтру ...
Каментаваць »
Wednesday, February 29th, 2012
У Аршанскім раёне на добраахвотна-прымусовай аснове штогод супрацоўнікі Аршанскага РАУС сумесна са старшынямі сельскіх і пасялковых Саветаў зьбіраюць сваіх падапечных на сэансы вядомага ў Беларусі нарколяга, доктара-псыхатэрапэўта Дзьмітрыя Сайкова (на фота). Апошняя алькагольная акцыя з ініцыятывы Аршанскага РАУС ладзілася нядаўна ў Забалоцкім Доме культуры, дзе за мінімальную плату было праведзена ...
Каментаваць »
Wednesday, February 29th, 2012
28 лютага ў Віцебскім сьледчым ізалятары зь вязьнем Сяргеем Каваленкам сустрэлася ягоная жонка Алена. Алена Каваленка: «Стан у яго жахлівы, скажу шчыра, але ён не намераны спыняць галадоўку. Сказаў, што тое, што ён раней пад пагрозамі і ўгаворамі пачынаў есьці раз на дзень, ён лічыць ганьбай для сябе і перад ...
Каментаваць »
Wednesday, February 29th, 2012
Маці асуджанага да сьмяротнага пакараньня Ўладзіслава Кавалёва спадзяецца пабачыцца з сынам.? 29 лютага жанчына зьбіраецца наведаць СІЗА КДБ, каб атрымаць дазвол на спатканьне з Уладзіславам. Нагадаем, што Ўладзіслаў Кавалёў і Дзьмітры Канавалаў былі прызнаныя вінаватымі ў арганізацыіі і зьдзяйсьненьні шэрагу цяжкіх злачынстваў, у тым ліку выбуху ў менскім мэтро. Вярхоўны ...
Каментаваць »
Tuesday, February 28th, 2012
Пратэст выклікала не сама ініцыятыва забараніць паленьне ў пэўных месцах, а тое, што з жыхарамі Браслава ніхто не абмяркоўваў гэтую праблему. Выбар аб'ектаў, у раёне якіх курцоў будуць штрафаваць, задавальняе далёка ня ўсіх тых, хто паліць і ня паліць.
Каментаваць »
Tuesday, February 28th, 2012
26 лютага каля 19 гадзін вечара ў Віцебску па адрасе вул. Церашковай, дом 14 кор. 1 супрацоўнікамі міліцыі была затрыманая добраахвотная памочніца грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Ганна Гадлеўская. Валантэрка распаўсюджвала бясплатную газэту «Наш Дом инфо». Нумар «Інструкцыя па эксплюатацыі дэпутата» прысьвечаны правам выбаршчыкаў і абавязкам дэпутата і падрыхтаваны ў межах ...
Каментаваць »
Tuesday, February 28th, 2012
Па выніках працэсу над Сяргеем Каваленкам віцебскі праваабаронца Павал Левінаў накіраваў ва ўпраўленьне сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці 4 скаргі на дзеяньні судзьдзі Першамайскага суду Алены Жук, старшыні суду Ўладзімера Бясьсьмертнага, а таксама мэдыкаў «хуткай дапамогі». Павал Левінаў просіць узбудзіць супраць іх крымінальныя справы.
Каментаваць »
Tuesday, February 28th, 2012
Партыйцы, журналісты, праваабаронцы, сваякі падсуднага і шараговыя грамадзяне напісалі паўсотні скаргаў на тое, што іх не пусьцілі на суд над віцебскім актывістам, які праходзіў з 21 па 24 лютага. “Кніга заўвагаў і прапановаў" цяпер запоўненая, трэба заводзіць новую і пісьмова адказваць кожнаму, хто запісаў свае прэтэнзіі. Многія скаргі тычыліся ...
Каментаваць »
Monday, February 27th, 2012
У Наваполацку па мясцовым тэлевізійным канале «ВекторTV» у рамках праграмы навін быў паказаны сюжэт, прысьвечаны дзейнасьці «вультраправай моладзевай групы». Практычна палова этэрнага часу была прысьвечана наваполацкаму актывісту Дзьмітрыю Рыжычэнку. Яго асабістыя фатаграфіі, узятыя з канфіскаванага пры ператрусе кампутара, фігуруюць у сюжэце пад аповяд пра погляды нэанацыстаў.
Каментаваць »