Архіў за January, 2012
Tuesday, January 31st, 2012
Больш як на 9 тысяч чалавек паменшылася за мінулы год сьпісачная колькасьць працоўных на рынку працы Віцебскай вобласьці. Акрамя таго, у год прадпрымальнасьці на 3,7 тысячы паменшылася колькасьць зарэгістраваных індывідуальных прадпрымальнікаў. Найбольш сур'ёзна пацярпела будаўнічая галіна, а таксама прадпрыемствы апрацоўчай прамысловасьці, транспарту і сувязі.
Каментаваць »
Tuesday, January 31st, 2012
ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” абуранае тым, што ў Віцебскай абласной бібліятэцы скасоўваецца аддзел беларускай літаратуры, ідзе масавае сьпісаньне беларускіх кніг. “Падобны крок у абвешчаны Год кнігі выглядае неабдуманым і толькі пагаршае сытуацыю зь неабходнасьцю папулярызацыі нацыянальнай літаратуры”, - падкрэсьліваецца ў заяве ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. І выказваецца рашучае патрабаваньне “адмяніць ...
Каментаваць »
Monday, January 30th, 2012
«Заява Партыі БНФ пра тое, што яна зьбіраецца "зьняць усіх кандыдатаў перад пачаткам галасаваньня ў тым выпадку, калі на той момант у краіне будуць палітвязьні і калі менш за 50% вылучаных партыяй прадстаўнікоў будуць уключаныя ва ўчастковыя выбарчыя камісіі", - чарговы блеф», - лічыць Сяргей Рыжоў. Больш таго, сустаршыня ...
Каментаваць »
Monday, January 30th, 2012
30 студзеня адвакату дазволілі правесьці гадзінную гутарку з кандыдатам у прэзыдэнты Андрэем Саньнікавым. «Як я зразумела са словаў адваката, стаўленьне да Саньнікава пасьля маёй прэс-канфэрэнцыі не зьмянілася ні ў лепшы, ні ў горшы бок», - сказала жонка палітыка Ірына Халіп.
Каментаваць »
Monday, January 30th, 2012
Вярхоўны суд Беларусі палічыў законным і справядлівым прысуд, вынесены 16 траўня 2011 году сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Паўлу Севярынцу. Пра гэта маці палітвязьня Тацьцяне паведаміў яго адвакат Вадзім Мушынскі. "Зараз мы разглядаем магчымасьць разгляду гэтай справы ў міжнародных інстанцыях", - адзначыла Тацьцяна Севярынец.
Каментаваць »
Monday, January 30th, 2012
Віцебскі актывіст Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка ўжо 43-я суткі працягвае галадоўку пратэсту. Жонка палітвязьня Алена Каваленка ў чарговы раз паспрабавала перадаць мужу перадачу і даведацца пра ягоны стан здароўя: "Сёньня я хадзіла да начальніка СІЗА, але яго не было. Я сустракалася зь яго намесьнікам. Сяргей працягвае галадоўку. Перадачы для ...
Каментаваць »
Monday, January 30th, 2012
Аршанскія праваабаронцы Васіль Леўчанкаў (на фота) і Васіль Берасьнеў атрымалі адказ зь Міністэрства ўнутраных спраў, куды яны накіроўвалі скаргу на адмову мясцовага ГАУС заключыць дамову на ахову правапарадку пры падачы заяўкі на пікет. Адказ уяўляе сабой пустую бюракратычную адпіску.
Каментаваць »
Monday, January 30th, 2012
Рэдактару "Аршанскай газэты" Настасьсі Турок рэкамэндавана «прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасьці асоб, адказных за публікацыю недакладнай інфармацыі, і апублікаваць на старонках газэты ўдакладненьне». Так старшыня Аршанскага гарадзкога Савету дэпутатаў адрэагавала на скаргу актывісткі кампаніі "Наш дом" Галіны Петрушэнка.
Каментаваць »
Monday, January 30th, 2012
Спэцдакладчыку ААН па катаваньнях накіраваная скарга з просьбай расьсьледаваць інфармацыю аб прымяненьні катаваньняў да экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава. Як паведаміў Аляксандар Атрошчанкаў, былы прэс-сакратар Саньнікава на выбарах 2010 году, гаворка ідзе пра тэрміновую скаргу. Тэрміновыя скаргі падаюцца ў тым выпадку, калі патрабуецца неадкладнае ўмяшаньне. "Перавага такога віду скаргі ...
Каментаваць »
Monday, January 30th, 2012
Як паведаміла адвакатка Марына Кавалеўская, віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу адвакатаў Андрэя Саньнікава на адмову адміністрацыі калёніі "Віцьба-3" у сустрэчах зь іх падабаронным. Разгляд скаргі ў абласным судзе адбыўся 30 студзеня. "Мы абскардзілі рашэньне раённага суду Віцебску і рашэньне ўпраўленьня дэпартамэнту выкананьня пакараньняў па Віцебскай вобласьці, якія прызналі законным ...
Каментаваць »