web analytics
2011 December » archive » За правы чалавека

Архіў за December, 2011

У Віцебску ствараюць аргкамітэт па дапамозе Сяргею Каваленку

Saturday, December 31st, 2011

У віцебскім Эўрапейскім клюбе 30 сьнежня адбыўся сход мясцовых дэмакратычных актывістаў, на якім разглядаліся спосабы магчымай дапамогі актывісту КХП БНФ Сяргею Каваленку, які зараз знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. Сход быў арганізаваны з ініцыятывы сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца, які прыехаў дадому ў Віцебск, атрымаўшы трохдзённы ...

Расонскім сьвятаром зацікавіўся дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў

Saturday, December 31st, 2011

Каталіцкі сьвятар Вячаслаў Барок, які служыць у Расонах, быў выкліканы 29 сьнежня ў дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў у Наваполацку. Як паведаміў ксёндз Вячаслаў, фінансавая міліцыя праводзіць праверку паводле заявы, якую нібыта напісаў невядомы чалавек. Ананім сьцьвярджае, што сьвятар незаконна займаецца турыстычным бізнэсам і зарабіў на гэтым ад 350 000 да 1 000 000 эўра.

Адказ на дапамогу: у Багушэўскім сухотным шпіталю правялі “шмон”

Saturday, December 31st, 2011

Адміністрацыя Багушэўскага абласнога сухотнага шпіталю ў адказ на дапамогу, якую пацыентам лякарні аказалі актывісты Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, "Гавары праўду" і віцебскія прадпрымальнікі (на фота: перадача падарункаў пацыентам шпіталю), правяла "агульны шмон" у псыхіятрычным аддзяленьні. Падчас яго ў пацыентаў былі сканфіскаваныя мабільныя тэлефоны, асадкі, блякноты, папера і гэтак далей. Актывісту БХД ...

У Віцебску “Белая Русь” віншуе пасажыраў грамадзкага транспарту

Friday, December 30th, 2011

У грамадзкім транспарце Віцебску зьявіліся ўлёткі з навагоднімі віншаваньнямі ад праўладнага грамадзкага аб’яднаньня “Белая Русь”. Гэтымі улёткамі Віцебская абласная арганізацыя рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня віншуе жыхароў Віцебску і вобласьці з Новым годам і Раством Хрыстовым. Вырабленыя яны накладам 120 асобнікаў. Цікава, што ва ўлётках зьмешчаная выява Дзеда Мароза, не традыцыйная для ...

Маці Сяргея Каваленкі рыхтуе зварот да міжнародных праваабарончых структур

Friday, December 30th, 2011

Лідзія Каваленка (на здымку) расказала пра гэта на сходзе віцебскіх актывістаў, ініцыяваным Паўлам Севярынцам. Прысутныя - прадстаўнікі розных партыяў, рухаў ды іншых няўрадавых арганізацыяў - прапанавалі пэўныя захады, каб падтрымаць зьняволенага сябра КХП БНФ Сяргея Каваленку. Ён знаходзіцца ў СІЗА, і ўжо 12-ты дзень галадае на знак пратэсту супраць затрыманьня ...

Уладзь Яроменак галадае “на сутках”

Friday, December 30th, 2011

Падчас сустрэчы пасьля арышту за акцыю 19 сьнежня маладафронтаўцы даведаліся, што Ўладзімер Яроменак трымае галадоўку. Пра гэта юнак сам выкрыкнуў паплечнікам з вакна ізалятара па завулку Акрэсьціна ў Менску. Маладафронтаўцам стала вядома таксама, што Ўладзімер плянуе датрымаць галадоўку, каторую ён распачаў адразу пасьля арышту на знак пратэсту супраць незаконных і ...

Аршанскі ільнокамбінат можа пазбавіцца абсталяваньня

Friday, December 30th, 2011

Дзеля атрыманьня крэдыту аршанскі ільнокамбінат аддаў пад заклад уласнае абсталяваньне. Ільнокамбінат атрымае крэдыт ад “БПС-Ашчадбанк”. Раней прадпрыемства марна спрабавала пазычыць грашовыя сродкі дзеля працягненьня нармалёвай працы ў Эўразійскага банку разьвіцьця, але той адмовіў у атрыманьні неабходных 85 мільёнаў эўра.

КДБ «віншуе» віцебскіх актывістак

Friday, December 30th, 2011

Шэраг віцебскіх актывістак жаночага цэнтру «Адліга» напярэдадні Новага году атрымалі нечаканыя «віншаваньні» ад супрацоўніка Камітэта дзяржаўнай бясьпекі. Патэлефанаваўшы з нумара (37529) 275-21-13, супрацоўнік КДБ павіншаваў дзяўчат з надыходзячым сьвятам і перасьцярог «ад неабдуманых учынкаў». Як паведамляюць актывісткі, ва ўсіх выпадках «было дрэнна чуваць, і ўсё сыкала», размова, мабыць, запісвалася.

Актывіст зь Віцебску абвешчаны “Рэгіянальным прадстаўніком году ‘ГейБеларусі’”

Friday, December 30th, 2011

На сходзе актывістаў Беларускага праваабарончага праекту "ГейБеларусь", які прайшоў у Менску, абвясьцілі імя пераможцы конкурсу на званьне "Рэгіянальны прадстаўнік году 'ГейБеларусі' - 2011". Ім стаўся каардынатар арганізацыі па Віцебшчыне Максім Гайкоў. Як піша сайт праекту, "спадар Гайкоў стаў адкрыцьцём для арганізацыі - малады, з новымі поглядамі і амбіцыямі, ён уварваўся ...

Павaл Севярынец прыехаў у Віцебск

Thursday, December 29th, 2011

Павал Севярынец прыехаў у Віцебск. Перад гэтым сябры адвезьлі яго ў Менск, дзе за пару гадзін ён правёў некалькі сустрэч, пасьля чаго ўрэшце прыехаў цягніком "Баранавічы-Полацак" у Віцебск. Cустаршыня аргкамітэту партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Павал Севярынец, які атрымаў дазвол наведаць сваю сям’ю ў Віцебску, адзначае, што 2011 год трэба разглядаць ...