web analytics
2011 November » archive » За правы чалавека

Архіў за November, 2011

Працяг суду за віцебскі Народны сход — 6 сьнежня

Wednesday, November 30th, 2011

У Кастрычніцкім судзе распачаўся адміністрацыйны працэс над Ірынай Яскевіч, якая праводзіла сход у Віцебску, і Тацьцянай Севярынец — яна была сакратаром сходу. Абедзьвюх вінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства 8 кастрычніка. На самым пачатку працэсу судзьдзя Іна Грабоўская настойліва перапытвала, ці лічаць спадарыні Севярынец і Яскевіч, што сход — гэта ...

Віцебскія камунальнікі зьнішчаюць доказы па справе “Канавалава-Кавалёва”

Wednesday, November 30th, 2011

Ледзь быў агучаны прысуд па справе "віцебскіх тэрарыстаў", як у Віцебску службы жыльлёва-камунальнай гаспадаркі пачалі прыбіраць склеп Канавалава, паведамляе "Радыё Свабода". Паводле дадзеных следзтва, менавіта ў ім малады чалавек вырабляў выбуховае прыстасаваньне, якое спрацавала 11 красавіка на станцыі мэтро "Кастрычніцкая" ў Менску.

Уладзімер Арлоў прыедзе ў Віцебск

Wednesday, November 30th, 2011

1 сьнежня ў “Эўрапейскім клюбе” ў Віцебску адбудзецца сустрэча зь вядомым беларускім пісьменьнікам Уладзімерам Арловым. Сустрэча адбудзецца ў чацьвер а 18:00 па адрасе: вул. 1-я Сеньненская, д. 5 (раён “Лучоса”).

Вячаслаў Дашкевіч: Не далі нават патрымаць сына за руку

Wednesday, November 30th, 2011

У Глыбоцкай калёніі адбылося першае за доўгі час спатканьне лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча з бацькам. Зьміцер паведаміў, што яму патрэбная апэрацыя, перадае «Эўрарадыё». Едучы ў Глыбокае, Вячаслаў Дашкевіч моцна хваляваўся. Перш за ўсё - ці будзе Зьміцер на месцы. Бо напярэдадні спатканьня зьявілася інфармацыя ад «вопытнага супрацоўніка калёніі», што ...

Леанід Аўтухоў, які судзіцца з ДАІ, на знак пратэсту пакінуў залю суду

Wednesday, November 30th, 2011

У Гарадку адбылося чарговае судовае паседжаньне па скарзе Леаніда Аўтухова на дзеяньні ДАІ. 8 кастрычніка, калі ён вяртаўся дадому з Народнага сходу ў Віцебску, ягоную машыну спынілі. На думку міліцыянтаў, Аўтухоў нібыта груба парушыў правілы дарожнага руху. На яго склалі пратакол. Пастановай выконваючага абавязкі начальніка аддзелу ДАІ Гарадоцкага РАУС А. ...

Прысуд Канавалаву і Кавалёву - сьмяротнае пакараньне

Wednesday, November 30th, 2011

30 лістапада першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Аляксандар Федарцоў агучыў прысуд Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву. Абодвух хлопцаў суд прызнаў вінаватымі ў датычнасьці да выбуху на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» ў красавіку 2011 году і прыгаварыў да пакараньня сьмерцю. Праваабаронцы і грамадзкія дзеячы ўжо асудзілі такі жорсткі вырак. Сям'я Кавалёва ...

Абанэнты Velcom у Віцебску і Наваполацку на дзьве гадзіны засталіся без мабільнай сувязі

Wednesday, November 30th, 2011

Больш як дзьве гадзіны тэлефоны зь сім-карткамі velcom у Віцебску, Наваполацку, часткова ў Полацку і Менску не працавалі. Як паведамілі ў даведачна-інфармацыйнай службе кампаніі - апэратара сотавай сувязі, ім вядома толькі тое, што "гэта быў нейкі тэхнічны збой". Абанэнты velcom спадзяюцца, што такіх здарэньняў больш не адбудзецца. На афіцыйным сайце ...

У Воршы адбылося паседжаньне кааліцыі дэмакратычных сілаў

Tuesday, November 29th, 2011

На нядаўнім паседжаньні кааліцыі дэмакратычных сілаў у Воршы абмяркоўвалася пытаньне пра сур'ёзныя складанасьці ў працэсе рэгістрацыі, якія адчуваюць на сёньняшні дзень апазыцыйныя партыі і іх аддзяленьні. Старшыня Аршанскага аддзяленьня АГП Станіслаў Храпавіцкі вырашыў паставіць на ўлік аддзяленьне партыі па сваім хатнім адрасе. Жыве ён у прыватным доме, і заканадаўства дазваляе ...

Праводнік Lonely Planet знайшоў у Віцебску адзінае талерантнае да геяў месца

Tuesday, November 29th, 2011

Найбуйнейшае выдавецтва даведнікаў для турыстаў «Lonely Planet» у сваім онлайн-даведніку назвала клюб «XXI стагодзьдзе» адзінай установай у Віцебску, добразычлівай да геяў. Акрамя талерантнасьці да сэкс-меншасьцяў, згодна з гэтым даведнікам, для «XXI стагодзьдзя» характэрная андэграўнду абстаноўка, вясёлыя дыскатэкі ў стылі «рэтра» і прыстойная, але нецікавая ежа. «Lonely Planet» займаецца выпускам праводнікаў ...

Актывіста апазыцыі прымусілі звольніцца з Аршанскага пэдкаледжу

Tuesday, November 29th, 2011

Уладзімера Юржыца, кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі на выбарах 2008 году, прымусілі звольніцца з Аршанскага пэдагагічнага каледжу, у якім ён выкладаў інфарматыку. На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году спадар Юржыц узначальваў групу апазыцыйнага кандыдата Яраслава Раманчука ў Воршы.