Архіў за October, 2011
Saturday, October 22nd, 2011
Грамадзкае аб'яднаньне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказала шчырыя спачуваньні сваякам і калегам загінулых журналістаў і экіпажу. На борце гэлікоптара, які разьбіўся ў раёне вёскі Вілейты Пастаўскага раёну, знаходзіліся два члены экіпажу і здымачная група Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы (ТРА «Саюз») — усяго пяць чалавек. Загінулыя журналісты — Юлія Шатэрнік (28 год), ...
Каментаваць »
Friday, October 21st, 2011
Сябра галоўнага абвінавачанага ў зьдзяйсьненьні тэрактаў у Віцебску і менскім мэтро Дзьмітрыя Канавалава Яўген распавёў у ходзе допыту ў судзе ў пятніцу аб трох спробах суіцыду Д. Канавалава. "Ён нічога не расказваў пра сябе, пра бацькоў ён нічога не казаў. Спакойны, ціхі, нешматслоўны, у канфлікты не ўступаў, добры, вясёлы", так ...
Каментаваць »
Thursday, October 20th, 2011
Па даручэньні Генэральнай пракуратуры Беларусі сьледчым аддзелам пракуратуры Віцебскай вобласьці праведзеная праверка па публікацыях у інтэрнэце і зваротах грамадзян наконт фактаў супрацьпраўнага прымяненьня супрацоўнікамі папраўчай калёніі ў Глыбокім фізычнай сілы і сьпецсродкаў у дачыненьні да шэрагу асуджаных. Нагадаем, пра інцыдэнт, які адбыўся ў чэрвені, праз два месяцы грамадзкасці распавялі былыя ...
Каментаваць »
Thursday, October 20th, 2011
Згодна з абвінавачаньнем, у сьнежні 2000 году Дзьмітры Канавалаў па змове з Уладзіславам Кавалёвым зьдзейсьніў выбух у другім пад'езьдзе дому 7 па вуліцы 1-ай Бядулі ў Віцебску. У выніку былі пашкоджаныя аконныя рамы паміж 4 і 5 паверхамі, дзьверы адной кватэры, і выбіта шкло ў пад’езьдзе. Страты ацанілі ў 54 ...
Каментаваць »
Thursday, October 20th, 2011
На запрашэньне жанчын - сябраў Незалежнага прафсаюзу наваполацкага ААТ «Нафтан» Натальля Качанава (на фота) наведала справаздачна-выбарны сход Жаночай сеткі пяршоўкі «незалежных». Як раней пісалі ў савецкіх газетах, «сустрэча прайшла ў цёплай і дружалюбнай атмасфэры». Як сказала ў сваёй прамове кіраўніца гарадзкой адміністрацыі, яна гатовая да супрацы і дыялёгу, паколькі цьвёрда ...
Каментаваць »
Wednesday, October 19th, 2011
19 кастрычніка ў судзе над абвінавачанымі ў тэракце ў менскім мэтро Дзьмітрыем Канавалавым і Ўладзіславам Кавалёвым іхныя абаронцы азнаёмілі прысутных з шэрагам матэрыялаў справы, якія тычацца расьсьледаваньня выбухаў у Віцебску 14 і 22 верасьня 2005 году, паведамляе БелаПАН. З гэтых матэрыялаў вынікае, што, згодна з высновай сьпецыялістаў, выбухі маглі ўчыніць ...
Каментаваць »
Wednesday, October 19th, 2011
Бел-чырвона-белы сьцяг і цыдулка з подпісам Мірона зьявіліся ў Віцебску ўвечары на лініі электраперадач у раёне вуліцы Церашковай. Віцебскі дэмакратычны актывіст Барыс Хамайда спасылаецца на вартыя даверу крыніцы і цытуе допіс легендарнага Мірона.
Каментаваць »
Wednesday, October 19th, 2011
Спадарыню Тацьцяну, віцебскую каардынатарку аргкамітэту па стварэньні партыі БХД, маці палітвязьня Паўла Севярынца, шукае міліцыя. “Прыйшлі двое ў форме, адзін у цывільным і пачалі пытаць, дзе спадарыня Тацьцяна. Я ім адказаў, што размаўляць зь імі ня буду, бо іх ня ведаю”, – распавёў муж актывісткі Кастусь Севярынец. Паводле яго, міліцыянты ...
Каментаваць »
Wednesday, October 19th, 2011
У Віцебскай вобласьці ў студзені-верасьні бягучага году 14 службовых асобаў, у тым ліку адзін кіраўнік арганізацыі, звольненыя за парушэньні правілаў аховы працы, якія прывялі да выпадкаў цяжкага траўматызму або сьмяротных зыходаў на вытворчасьці. Пра гэта паведаміў першы намесьнік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўленьня дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай ...
Каментаваць »
Wednesday, October 19th, 2011
Раней падазраваных па справе аб выбухах у Віцебску ў 2005 годзе братоў Мурашак абгаварыў іхны прыяцель Аляксей Буда, пад "пагрозай расправы і зьнявагі ягонай чалавечай годнасьці". Як перадае з залі суду карэспандэнт агенцтва "Інтэрфакс-Захад", з матэрыялаў справы, агучаных у судзе адвакатам Уладзіслава Кавалёва Станіславам Абразеем, вынікае, што ў кастрычніку 2005 ...
Каментаваць »