Архіў за October, 2011
Monday, October 24th, 2011
Ліст, пад якім падпісалася 56 чалавек, у Міністэрства культуры адправілі аршанскія прыхільнікі стварэньня партыі БХД. Яны патрабуюць, каб міністэрства паспрыяла захаваньню будынка кляштара базыльянаў — помніка архітэктуры ХVІІІ стагодзьдзя, які цяпер занядбаны.
Каментаваць »
Monday, October 24th, 2011
У Полацку 23 кастрычніка адбыўся сход заснавальнікаў партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" з Полацку і Наваполацку. Удзел у сходзе брала віцебская абласная каардынатарка аргкамітэту БХД Тацьцяна Севярынец. Паводле яе словаў, удзельнікі сходу ў нефармальнай абстаноўцы абралі дэлегатаў на Ўстаноўчы зьезд партыі 17 сьнежня, зацьвердзілі ўсе неабходныя дакумэнты. Пасьля сходу сябры БХД ...
Каментаваць »
Monday, October 24th, 2011
Рабочыя другой зьмены цэху № 7 ААТ "Полацак-Шкловалакно" лічаць, што іхная зарплата ў сярэднім павінна складаць 4 350 000 рублёў. Двое зь іх ужо зьвярнуліся ў суд з патрабаваньнем падвысіць аплату працы. Камісія па індывідуальных працоўных спрэчках адмовіла рабочым у даплаце.
Каментаваць »
Monday, October 24th, 2011
Лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча зьмясьцілі ў памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ), адкуль палітвязень аднавіў ліставаньне. Ліст Зьмітра ягонай нявесьце, Насьце Палажанцы, праляжаў у Глыбокім тыдзень, перш як трапіў да адрасата. Цяпер Наста ведае, што Зьмітра перавялі з адзіночнай камэры ў ПКТ і што ён зноў атрымаў магчымасьць ліставацца зь сябрамі
Каментаваць »
Monday, October 24th, 2011
Інфармацыйны інтэрнэт-рэсурс "Весткі.інфо" апублікаваў фотаздымкі дзяржаўнага чырвона-зялёнага сьцягу, што вісіць дагары нагамі над будынкам пракуратуры Глыбоцкага раёну. "Можа, пракуратура і з законамі абыходзіцца гэтак жа, як і зь дзяржсымболікай?" - з сарказмам пытаецца журналіст "Вестак".
Каментаваць »
Sunday, October 23rd, 2011
Сябры аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” 22 кастрычніка правялі сход у Глыбокім. Яны паставілі подпісы ў сьпісе заснавальнікаў, які будзе пададзены ў Міністэрства юстыцыі пасьля ўстаноўчага зьезду, заплянаванага на 17 сьнежня.
Каментаваць »
Sunday, October 23rd, 2011
22 кастрычніка маці палітвязьня Паўла Севярынца наведала Глыбокае. Пасьля сустрэчы зь мясцовымі актывістамі БХД Тацьцяна Севярынец выказала жаданьне памаліцца каля муроў турмы, дзе цяпер адбывае свой тэрмін палітвязень Зьміцер Дашкевіч.
Каментаваць »
Sunday, October 23rd, 2011
22 кастрычніка аршанскія актывісты распаўсюдзілі па горадзе некалькі дзясяткаў улётак з партрэтамі палітвязьняў. Пасьля ў царкве Сьвятога Леаніда сябры аргкамітэту па стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі замовілі малітву за вызваленьне тых, хто цяпер за кратамі з палітычных прычынаў. “На жаль, многія жыхары Воршы ня ведаюць, што да гэтага часу ...
Каментаваць »
Saturday, October 22nd, 2011
21 кастрычніка Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу ўхваліў сканадальныя папраўкі ў закон «Аб масавых мерапрыемствах». Таксама быў ухвалены законапраект «Аб унясеньні дапаўненьняў і зьмяненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь». Чальцы верхняй палаты беларускага парлямэнту прынялі такое рашэньне, не зважаючы на шырокамаштабныя пратэсты з боку прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці. Раней, 3 кастрычніка, абодва ...
Каментаваць »
Saturday, October 22nd, 2011
Дэмакратычныя актывісты Віцебску далучыліся да акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, што адбылася 21 кастрычніка ў розных рэгіёнах краіны. Некалькі чалавек выйшлі да гандлёвага дому "Беларусь" з партрэтамі асуджаных за "Плошчу". Сярод тых, хто ўзяў удзел у акцыі - Уладзіслаў Варанецкі (на фота - справа), кіраўнік мясцовага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя ...
Каментаваць »