web analytics
2011 October » archive » За правы чалавека

Архіў за October, 2011

Каб сфамарваць “правільную” грамадзкую думку, Косінец заклікаў ідэолягаў Віцебшчыны “дайсьці да кожнага чалавека”

Thursday, October 27th, 2011

"Ідэалягічная работа ў працоўных калектывах" - гэткай была галоўная тэма паседжаньня Віцебскага аблвыканкаму, паведамляе БелТА. Згодна з агучанымі старшынём аблвыканкаму Аляксандрам Косінцам лічбамі, у ідэалягічнай сфэры ў вобласьці працуюць 1100 чалавек, зь іх - 950 на прадпрыемствах, у арганізацыях і навучальных установах. Роля ідэолягаў надзвычай важная, - лічыць А. Косінец. ...

Мэр Вільні падтрымаў беларускую апазыцыю

Thursday, October 27th, 2011

Артурас Зуокас сустрэўся зь лідэрамі беларускай апазыцыі і жонкамі палітычных зьняволеных. Сустрэча мэра Вільні з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі адбылася ў гарадзкой Ратушы 21 кастрычніка. Зь беларускага боку на сустрэчу былі запрошаныя першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, жонкі палітвязьняў Зьмітра Бандарэнкі і Мікалая Статкевіча Вольга Бандарэнка і Марына Адамовіч, рэдактар ...

Адбіткі пальцаў Канавалава патрапілі ў базу дадзеных 11 красавіка

Wednesday, October 26th, 2011

Датычнасьць Дзьмітрыя Канавалава да выбуху на Дзень Незалежнасьці ў 2008 годзе ў Менску высьветлілася ўжо пасьля ягонага арышту. Пра гэта 26 кастрычніка ў судзе па справе аб тэракце ў Менску заявіў сьведка Канстанцін Грышман, экспэрт-дактыляскапіст УУС Віцебскага аблвыканкаму, паведамляе БелаПАН.

Леанід Гаравы атрымаў адказы на свае звароты наконт паручальніцтва за Алеся Бяляцкага

Wednesday, October 26th, 2011

На пачатку кастрычніка актывіст pуху “За свабоду” з Гарадка Леанід Гаравы зьвярнуўся да пракуратуры г. Менску і да аддзелу папярэдняга расьсьледаваньня Дзяржкантролю з паручальніцтвам аб вызваленьні з-пад варты Алеся Бяляцкага, кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна”. Адказы Леаніду Гаравому прыйшлі даволі хутка, але ў іх дадзена толькі інфармацыя аб пераадрасацыі паручальніцтва.

На «Віцебскмясамалпраме» матэрыяльную адказнасьць нясуць толькі работнікі. Кіраўніцтва заводу пазбавіла сябе гэтага цяжару

Wednesday, October 26th, 2011

Як высьветлілася цягам судовага паседжаньня па пазове кіраўніцтва ААТ «Віцебскмясамалпрам» аб кампэнсацыі нястачы да сябры прафсаюзу РЭП, былой кладаўшчыцы заводу, матэрыяльна адказныя асобы на прадпрыемстве - толькі кладаўшчыкі, кіроўцы ды прадаўцы. З дырэктарам жа дамова аб матэрыяльнай адказнасьці заключаная не была.

Віцебская вобласьць зьяўляецца лідэрам у Беларусі па тэмпах скарачэньня колькасьці насельніцтва

Wednesday, October 26th, 2011

Віцебшчына вымірае хутчэй за ўсе астатнія рэгіёны краіны. Згодна з інфармацыяй, апублікаванай Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь, колькасьць жыхароў Віцебскай вобласьці на 1 кастрычніка 2011 г. склала 1 215,4 тысяч чалавек і ў параўнаньні з пачаткам году скарацілася на 6400 чалавек. Гэткае зьмяншэньне насельніцтва - найвялікшае сярод усіх абласьцей краіны. ...

У Віцебскай вобласьці за студзень-верасень выяўлена 300 карупцыйных злачынстваў

Tuesday, October 25th, 2011

Праваахоўныя ворганы Віцебскай вобласьці ў студзені-верасьні бягучага году выявілі 300 карупцыйных злачынстваў, што на 5% больш у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Пра гэта паведаміў начальнік аддзелу па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю пракуратуры Віцебскай вобласьці Яўген Лапкоўскі.

Дзьмітры Канавалаў: Мне не падабаецца палітыка нашага прэзыдэнта

Tuesday, October 25th, 2011

У судзе па справе абвінавачаных у тэрарызьме Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва 25 кастрычніка было прадэманстравана відэа сьледчага экспэрымэнту ад 20 красавіка 2011 году, што датычыцца падзеяў 2008 году. На ім Канавалаў паказваў, як ён вырабляў выбуховыя прылады, паведамляе БелаПАН.

На Віцебшчыне крадуць ежу

Tuesday, October 25th, 2011

Людзі сягоньня пайшлі практычныя - золата і брыльянты, вядома, красьці заўсёды своечасова, але прадукты харчаваньня куды больш надзённа. За мінулыя суткі ворганам унутраных спраў Віцебскай вобласьці давялося расьсьледаваць два злачынствы, зьвязаных з крадзяжом ежы.

Віцебскіх арганізатарак Народнага сходу зьбіраюцца судзіць

Tuesday, October 25th, 2011

На Віцебскую абласную каардынатарку аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Тацьцяну Севярынец гарадзкія ўлады зьбіраюцца падаць у суд за арганізацыю Народнага Сходу ў Віцебску. Пра гэта ёй паведамілі 25 кастрычніка старэйшы лейтэнант Казючыц Павал Мікалаевіч і маёр Паўлаў, якія сказалі ёй чакаць позву ў суд. У дачыненьні да Тацьцяны ...