У “Нафтана” больш няма грошай на дзіцячыя садкі?
31 October 2011 | admin |Адзін з флягманаў беларускай эканомікі «Нафтан» пазбаўляецца свайго «сацыяльнага» цяжару. Супрацоўнікі 3-х дзіцячых садкоў Наваполацку, якія належаць ААТ «Нафтан», атрымалі апавяшчэньне-папярэджаньне аб звальненьні або пераходзе на іншую працу (варта меркаваць, ніяк не зьвязаную з працай зь дзецьмі). Людзей прымушаюць падпісаць гэты дакумэнт ва ўльтыматыўнай форме. У дакумэнце прапаноўваецца атрымаць двухмесячную зарплату і апынуцца «на вуліцы» бяз сродкаў да існаваньня або працаваць на прадпрыемстве не паводле спэцыяльнасьці.
Паўстае пытаньне, «Нафтан» скідвае «баляст» з прычыны немагчымасьці ўтрыманьня на сваім балянсе дзіцячых садкоў, або гэткім ёсьць патрабаваньне патэнцыйных пакупнікоў прадпрыемства?
Крыніца: “Беларускі партызан”
Прабачце, камэнтары не дазволеныя.