web analytics
Зьніклі 50 лістоў, якія Зьміцер Дашкевіч напісаў зь Віцебскай калёніі » article » За правы чалавека

Зьніклі 50 лістоў, якія Зьміцер Дашкевіч напісаў зь Віцебскай калёніі

30 October 2011 | admin |

PhotobucketМаці палітвязьня Эдуарда Лобава атрымала ліст ад лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча, зь якім рэгулярна лістуецца. Марына Лобава кажа, што болей за месяц да таго лістоў ад Дашкевіча яна не атрымлівала і зараз ведае чаму. “Піша, што стала яму крыху лягчэй. Што пісаў мне зь Віцебскай калёніі, але лісты тыя не дайшлі. Таму будзе пісаць скаргу ў пракуратуру, бо ўсяго адтуль напісаў каля 50 лістоў і ніхто ніводнага не атрымаў”.

Зараз Зьмітра Дашкевіча ўтрымліваюць ў Глыбоцкай турме, паводле зьвестак, у памяшканьні камэрнага тыпу як вязьня, які шмат разоў парушаў турэмныя парадкі.

Крыніца: Радыё Свабода

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.