web analytics
Пракуратура зноў дэманструе бездапаможнасьць » article » За правы чалавека

Пракуратура зноў дэманструе бездапаможнасьць

29 October 2011 | admin |

PhotobucketКанчаткова пераканацца ў тым, што ў горадзе Ворша немагчыма правядзеньне ніякага масавага мерапрыемства дэмакратычнай грамадзкасьцю, дазваляе чарговы адказ пракуратуры праваабаронцам. Яшчэ ў верасьні Васіль Леўчанкаў (на фота) і Васіль Берасьнеў падалі заяўку на правядзеньне пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Тады міліцыя не падпісала з праваабаронцамі дамову на ахову правапарадку, а гарвыканкам адмовіў у правядзеньні пікету менавіта з прычыны адсутнасьці дамовы зь міліцыяй.

Пасля гэтага заяўнікі зьвярнуліся ў пракуратуру горада Воршы, адкуль атрымалі адказ, падпісаны памочнікам пракурора Д. Кубраковым. Сэнс адказу - зьвяртайцеся ў суд. Палічыўшы такі адказ неабгрунтаваным, праваабаронцы абскардзілі яго пракурору г. Ворша. У адказе выконваючага абавязкі пракурора А. А. Корсакава паведамляецца, што пракуратура ня можа прыняць меры рэагаваньня ў сувязі з тым, што міліцыя, хуткая дапамога і камунальныя службы, у адпаведнасьці з Законам «Аб масавых мерапрыемствах», не абавязаныя заключаць дамовы па абслугоўваньні масавых мерапрыемстваў.

У той самы час Аршанскі гарвыканкам устанавіў сваім рашэньнем, што заключэньне гэткіх дамоваў зьяўляецца абавязковым. Атрымліваецца, што, з аднаго боку, падпісваць такія дамовы службы не абавязаныя, а, з другога боку, - бязь іх правесьці пікет альбо мітынг проста немагчыма. Кола замкнулася.

Крыніца: Праваабарончы цэнтар “Вясна”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.