web analytics
Мэр Вільні падтрымаў беларускую апазыцыю » article » За правы чалавека

Мэр Вільні падтрымаў беларускую апазыцыю

27 October 2011 | admin |

PhotobucketАртурас Зуокас сустрэўся зь лідэрамі беларускай апазыцыі і жонкамі палітычных зьняволеных. Сустрэча мэра Вільні з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі адбылася ў гарадзкой Ратушы 21 кастрычніка. Зь беларускага боку на сустрэчу былі запрошаныя першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, жонкі палітвязьняў Зьмітра Бандарэнкі і Мікалая Статкевіча Вольга Бандарэнка і Марына Адамовіч, рэдактар ??сайту charter97.org Натальля Радзіна, былы палітвязень Аляксандар Атрошчанкаў, каардынатары грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Павал Марыніч і Яўген Афнагель, кіраўнік Беларускага Дому правоў чалавека ў Вільні Ганна Герасімава, кіраўнік Таварыства беларускай культуры Хведар Нюнька, кіраўнік Беларускага палітычнага прадстаўніцтва ў Летуве Алег Мяцеліца, прарэктар Эўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту Аляксандар Калбаска, культуроляг, гісторык архітэктуры Сяргей Харэўскі, адзін з кіраўнікоў тэлеканалу «Белсат» Эдуард Мельнікаў і іншыя.

Адна з удзельніцаў сустрэчы, кіраўніца грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач лічыць сустрэчу па-сапраўднаму прадукцыйнай як для беларускага, гэтак і для летувіскага бакоў: «Па-першае, як сказаў сам мэр, беларуская апазыцыя павінна адчуваць падтрымку з боку эўрапейскіх структураў і Летувы. Па-другое, было зразумела, што ў нас вельмі шмат кропак судотыку - ад будаўніцтва атамнай станцыі ў Астраўцы (што хвалюе і летувісаў, і беларусаў) да разьвіцьця сумесных бізнэс-праектаў. Па-трэцяе, каардынацыя дзеяньняў і абмен інфармацыяй - гэта вельмі важныя моманты для рэалізацыі любых стратэгіяў у дачыненьні да Беларусі. Тут важныя намаганьні як знутры, гэтак і звонку».

Артураса Зуокаса, у першую чаргу, цікавіла палітычная сытуацыя ў Беларусі. Ён адзначыў, што тое, што адбываецца ў краіне па суседзтве зь Летувой, не зьяўляецца нармальным, і татальнае парушэньне ў Беларусі правоў чалавека выклікае непакой.

Палітык падрабязна распытаў у прысутных, зь якімі праблемамі сёньня сутыкаюцца беларускія дэмакратычныя актывісты. Асабліва яго цікавіў лёс палітычных зьняволеных Андрэя Саньнікава, Зьмітра Бандарэнкі, Мікалая Статкевіча, Зьмітра Дашкевіча і іншых. Зуокас заявіў, што гатовы зрабіць усё, што ў ягоных сілах, каб пра сытуацыю ў Беларусі як мага больш ведалі ў Летуве, і каб летувіскія палітыкі і бізнэсоўцы былі больш прынцыповыя ў дачыненьні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле паблікацыяў інтэрнэт-рэсурсаў “Хартыя ‘97″ і “Наш дом”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.