web analytics
Віцебская вобласьць зьяўляецца лідэрам у Беларусі па тэмпах скарачэньня колькасьці насельніцтва » article » За правы чалавека

Віцебская вобласьць зьяўляецца лідэрам у Беларусі па тэмпах скарачэньня колькасьці насельніцтва

26 October 2011 | admin |

PhotobucketВіцебшчына вымірае хутчэй за ўсе астатнія рэгіёны краіны. Згодна з інфармацыяй, апублікаванай Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь, колькасьць жыхароў Віцебскай вобласьці на 1 кастрычніка 2011 г. склала 1 215,4 тысяч чалавек і ў параўнаньні з пачаткам году скарацілася на 6400 чалавек. Гэткае зьмяншэньне насельніцтва - найвялікшае сярод усіх абласьцей краіны.

Віцебшчына зьяўляецца лідэрам па тэмпах скарачэньня колькасьці насельніцтва ня толькі паводле абсалютных лічбаў, але і ў адсоткавым выразе, страціўшы за 9 месяцаў бягучага году больш за 0,52% сваіх жыхароў. Такога высокага працэнту зьмяншэньня ліку жыхароў няма ў ніводнай іншай вобласьці. Усяго ж колькасьць насельніцтва краіны, у адпаведнасьці з дадзенымі Белстату, скарацілася на 13,2 тыс. чалавек.

“За правы чалавека”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.