web analytics
Адбіткі пальцаў Канавалава патрапілі ў базу дадзеных 11 красавіка » article » За правы чалавека

Адбіткі пальцаў Канавалава патрапілі ў базу дадзеных 11 красавіка

26 October 2011 | admin |

PhotobucketДатычнасьць Дзьмітрыя Канавалава да выбуху на Дзень Незалежнасьці ў 2008 годзе ў Менску высьветлілася ўжо пасьля ягонага арышту. Пра гэта 26 кастрычніка ў судзе па справе аб тэракце ў Менску заявіў сьведка Канстанцін Грышман, экспэрт-дактыляскапіст УУС Віцебскага аблвыканкаму, паведамляе БелаПАН.

Паводле словаў Грышмана, 9 красавіка 2011 РАУС Першамайскага раёну Віцебску папрасіла яго правесьці дактыляскапію асобаў, якія раней яе не праходзілі. Грышману і опэрупаўнаважанаму быў выдадзены сьпіс асобаў, якія падлягаюць дактыляскапічнай рэгістрацыі. У гэтым сьпісе быў і Дзьмітры Канавалаў. Разам з опэрупаўнаважаным ён прыйшоў у кватэру Канавалава і растлумачыў, што яму трэба прайсьці дактыляскапічную рэгістрацыю. Канавалаў паспрабаваў адмовіцца ад яе, матывуючы тым, што нібыта здаваў адбіткі пальцаў пры прызыве на ваенную службу.

Аднак Канавалаву паведамілі, што ў базе дадзеных ягоных адбіткаў няма. Пасьля гэтага Канавалаў прайшоў працэдуру дактыляскапіі. Паколькі 9 красавіка быў выходным днём, дактыляскапічную карту Канавалава ўвялі ў базу дадзеных толькі 11 красавіка, у панядзелак. 13 красавіка кампутар выдаў супадзеньне адбітку пальца Канавалава са знойдзенымі на пакеце з-пад соку «Садочок», у якім было выбуховае прыстасаваньне, што ня выбухнула, на сьвяце ў Дзень Незалежнасьці ў 2008 годзе.

Пра гэтае супадзеньне Грышман далажыў начальніку Першамайскага РАУС. На той час Канавалаў ужо быў арыштаваны па падазрэньні ў датычнасьці да выбуху ў мэтро 11 красавіка 2011 ў Менску.

Крыніца: Навіны.by

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.