web analytics
Віцебскіх арганізатарак Народнага сходу зьбіраюцца судзіць » article » За правы чалавека

Віцебскіх арганізатарак Народнага сходу зьбіраюцца судзіць

25 October 2011 | admin |

За правы чалавекаНа Віцебскую абласную каардынатарку аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Тацьцяну Севярынец гарадзкія ўлады зьбіраюцца падаць у суд за арганізацыю Народнага Сходу ў Віцебску. Пра гэта ёй паведамілі 25 кастрычніка старэйшы лейтэнант Казючыц Павал Мікалаевіч і маёр Паўлаў, якія сказалі ёй чакаць позву ў суд. У дачыненьні да Тацьцяны Севярынец склалі пратакол за “арганізацыю несанкцыянаванага ўладамі масавага мерапрыемства”.

“Пратакол я не падпісвала, ніякіх тлумачэньняў не давала, бо я ім казала адно, а яны мне другое. Я ім сказала перадаць прапанову падпалкоўніку Каліноўскаму, намесьніку начальніка міліцыі Кастрычніцкага раёну, правесьці для міліцыянтаў замест палітінфармацыі некалькі заняткаў па мове, хаця б па расейскай, бо ўжо зусім непісьменныя. Маёр Паўлаў, якому я некалі выпраўляла памылкі ў пратаколе, паабяцаў перадаць”, - адзначыла Тацьцяна Севярынец.

Паводле яе словаў, з гэтай жа прычыны міліцыянты завіталі да Ірыны Яскевіч, якая таксама ладзіла Народны Сход у Віцебску.

Крыніца: Прэсавая служба БХД

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.