web analytics
На Віцебшчыне крадуць ежу » article » За правы чалавека

На Віцебшчыне крадуць ежу

25 October 2011 | admin |

PhotobucketЛюдзі сягоньня пайшлі практычныя - золата і брыльянты, вядома, красьці заўсёды своечасова, але прадукты харчаваньня куды больш надзённа. За мінулыя суткі ворганам унутраных спраў Віцебскай вобласьці давялося расьсьледаваць два злачынствы, зьвязаных з крадзяжом ежы.

Жыхарка Гарадка надоечы выявіла згубу амаль цэнтнэра роднай беларускай бульбы. Бульба была выкрадзеная з пуні - невядомы зламысьнік узламаў дзьверы і вынес бульбы на суму 200 тысяч беларускіх рублёў. Міліцыя папярэдне высьветліла, што выкрадальнік - 26-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар. Паколькі раней хлопец быў судзімы за крадзеж, крымінальная справа ўзбуджаная паводле ч. 2 арт. 204 Крымінальнага кодэксу.

У Аршанскім раёне - вёска Заслонаўка - злодзей выявіўся сласьцёхам. Да 30-гадовага мясцовага жыхара наведаўся аднавясковец, 62-гадовы пэнсіянэр. Выпілі, пагутарылі пра несалодкае жыцьцё … Мабыць, каб падсаладзіць астаткавую горыч, госьць, сыходзячы, прыхапіў з сабой паўтара літра мёду. Мёд цяпер нятанны - зьвярнуўшыся ў міліцыю, гаспадар ацаніў шкоду ў 120 тысяч рублёў. Цяпер аматара мядку чакае “халадок” - у дачыненьні да яго ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч.1 арт. 205 Крымінальнага кодэксу - паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкаму.

Крыніца: Dvina.By

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.