web analytics
Зьмітра Дашкевіча зьмясьцілі ў ПКТ у Глыбоцкай калёніі » article » За правы чалавека

Зьмітра Дашкевіча зьмясьцілі ў ПКТ у Глыбоцкай калёніі

24 October 2011 | admin |

За правы чалавекаЛідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча зьмясьцілі ў памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ), адкуль палітвязень аднавіў ліставаньне. Ліст Зьмітра ягонай нявесьце, Насьце Палажанцы, праляжаў у Глыбокім тыдзень, перш як трапіў да адрасата. Цяпер Наста ведае, што Зьмітра перавялі з адзіночнай камэры ў ПКТ і што ён зноў атрымаў магчымасьць ліставацца зь сябрамі: “Ад яго прыйшлі два лісты, адзін зь якіх праляжаў у Глыбокім тыдзень. Піша, што ў яго ўсё ў парадку. Ён атрымаў нашу перадачу, таму цяпер нарэшце можа нармальна паесьці”.

Зьмітра Дашкевіча перавялі ў калёнію ў Глыбокім з калёніі ў Горках, дзе вязень скардзіўся на жорсткае абыходжаньне зь ім адміністрацыі, якое параўноўваў з катаваньнем. Дарэчы, былы дэпутат Нацыянальнага сходу Сяргей Скрабец напісаў у міліцыю з гэтай нагоды заяву, у якой прасіў праверыць скаргу Дашкевіча. 24 кастрычніка Сяргей Скрабец распавёў “Свабодзе” пра адказ, які атрымаў з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС адносна гэтай праверкі.

У яе правядзеньні адмовілі. На якой падставе? “Пішуць, што “службовыя асобы ня маюць права разгалошваць зьвесткі пра асабістае жыцьцё вязьняў бязь іх дазволу”. Гэта значыць, яны нібыта безь ягонай згоды ня маюць права распавесьці пра тое, катавалі Дашкевіча ці не”.

Крыніца: Радыё Свабода

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.