web analytics
У Полацку пад наглядам міліцыянта і правакатара адбыўся сход заснавальнікаў БХД » article » За правы чалавека

У Полацку пад наглядам міліцыянта і правакатара адбыўся сход заснавальнікаў БХД

24 October 2011 | admin |

За правы чалавекаУ Полацку 23 кастрычніка адбыўся сход заснавальнікаў партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” з Полацку і Наваполацку. Удзел у сходзе брала віцебская абласная каардынатарка аргкамітэту БХД Тацьцяна Севярынец. Паводле яе словаў, удзельнікі сходу ў нефармальнай абстаноўцы абралі дэлегатаў на Ўстаноўчы зьезд партыі 17 сьнежня, зацьвердзілі ўсе неабходныя дакумэнты. Пасьля сходу сябры БХД абмеркавалі бягучую сытуацыю і пляны дзейнасьці.

Як распавяла Тацьцяна Севярынец, сустрэча праходзіла пад пільным кантролем супрацоўніка міліцыі. Больш таго, да яе ўдзельнікаў цягам гадзіны чапляўся п’яны правакатар, які спрабаваў учыніць бойку, але актывісты БХД на правакацыі не паддаліся.

Крыніца: БХД

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.