У Воршы – партрэты палітвязьняў
23 October 2011 | admin |22 кастрычніка аршанскія актывісты распаўсюдзілі па горадзе некалькі дзясяткаў улётак з партрэтамі палітвязьняў. Пасьля ў царкве Сьвятога Леаніда сябры аргкамітэту па стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі замовілі малітву за вызваленьне тых, хто цяпер за кратамі з палітычных прычынаў. “На жаль, многія жыхары Воршы ня ведаюць, што да гэтага часу ў беларускіх турмах знаходзяцца палітзьняволеныя. Таму цікаўнасьць да ўлётак з партрэтамі была вялікая,” - распавёў сябар аргкамітэту па стварэньні БХД Яўген Анішчанка.
Крыніца: Радыё Свабода
Прабачце, камэнтары не дазволеныя.