web analytics
Тацьцяна Севярынец памалілася за Дашкевіча каля муроў турмы » article » За правы чалавека

Тацьцяна Севярынец памалілася за Дашкевіча каля муроў турмы

23 October 2011 | admin |

За правы чалавека22 кастрычніка маці палітвязьня Паўла Севярынца наведала Глыбокае. Пасьля сустрэчы зь мясцовымі актывістамі БХД Тацьцяна Севярынец выказала жаданьне памаліцца каля муроў турмы, дзе цяпер адбывае свой тэрмін палітвязень Зьміцер Дашкевіч.

Разам зь мясцовымі актывістамі яна наведала тое месца, дзе калісьці стаяў храм сьв. Пятра і Паўла. Гэты храм быў зьнішчаны ў хуткім часе пасьля вайны. Цяпер па тэрыторыі храма праходзіць агароджа турмы, якая пабудаваная з цэглы былой сьвятыні. Там Тацьцяна Севярынец прачытала малітву за палітвязьня Зьмітра Дашкевіча. Пасьля малітвы яна ўдарыла ў звон, які ўстаноўлены на месцы былога храму.

Крыніца: Эўрарадыё

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.