web analytics
Віцебскія актывісты патрабуюць вызваліць палітвязьняў » article » За правы чалавека

Віцебскія актывісты патрабуюць вызваліць палітвязьняў

22 October 2011 | admin |

За правы чалавекаДэмакратычныя актывісты Віцебску далучыліся да акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, што адбылася 21 кастрычніка ў розных рэгіёнах краіны. Некалькі чалавек выйшлі да гандлёвага дому “Беларусь” з партрэтамі асуджаных за “Плошчу”. Сярод тых, хто ўзяў удзел у акцыі - Уладзіслаў Варанецкі (на фота - справа), кіраўнік мясцовага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.

Па заканчэньні мерапрыемства плякаты з выявамі палітзьняволеных і заклікам “Свабоду палітвязьням!” былі расклееныя ля ўваходу ў гандлёвы цэнтар. Акцыя ў Віцебскy прайшла без затрыманьняў.

“За правы чалавека”
Фота: Хартыя’97

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.