web analytics
2011 October » archive » За правы чалавека

Архіў за October, 2011

У “Нафтана” больш няма грошай на дзіцячыя садкі?

Monday, October 31st, 2011

Адзін з флягманаў беларускай эканомікі «Нафтан» пазбаўляецца свайго «сацыяльнага» цяжару. Супрацоўнікі 3-х дзіцячых садкоў Наваполацку, якія належаць ААТ «Нафтан», атрымалі апавяшчэньне-папярэджаньне аб звальненьні або пераходзе на іншую працу (варта меркаваць, ніяк не зьвязаную з працай зь дзецьмі). Людзей прымушаюць падпісаць гэты дакумэнт ва ўльтыматыўнай форме. У дакумэнце прапаноўваецца атрымаць двухмесячную ...

Жыхары Баравухі пратэстуюць супраць будаўніцтва палігону для біяачысткі

Sunday, October 30th, 2011

У гарадзкім пасёлку Баравуха Полацкага раёну прайшоў сход «старэйшынаў» і дэпутатаў пасялковага Савету. Галоўнае пытаньне, якое хвалюе жыхароў Баравухі - будаўніцтва менш як у кілямэтры ад жылых дамоў палігону для біялягічнай ачысткі грунтоў, забруджаных нафтапрадуктамі. Участак зямлі пад прадпрыемства па ачыстцы нафтазабруджанага грунту быў перададзены ТДА «Віцень» рашэньнем № 144 ...

Зьніклі 50 лістоў, якія Зьміцер Дашкевіч напісаў зь Віцебскай калёніі

Sunday, October 30th, 2011

Маці палітвязьня Эдуарда Лобава атрымала ліст ад лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча, зь якім рэгулярна лістуецца. Марына Лобава кажа, што болей за месяц да таго лістоў ад Дашкевіча яна не атрымлівала і зараз ведае чаму. "Піша, што стала яму крыху лягчэй. Што пісаў мне зь Віцебскай калёніі, але лісты тыя ...

Аршанскія актывісты ўпарадкавалі пахаваньне ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў

Sunday, October 30th, 2011

30 кастрычніка прадстаўнікі розных партыяў і арганізацыяў сабраліся ва ўрочышчы Кабыляцкая Гара. «Мы прыбралі сьмецьце вакол мэмарыяльнага знаку, усталяванага тут у памяць пра растраляных людзей. Пафарбавалі крыжы, якія тут паставілі сваякі расстраляных ахвяраў сталінізму», — апавёў сябра аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Яўген Анішчанка.

Віцебскія сацыял-дэмакраты далучыліся да кампаніі “За бязьядзерны рэгіён”

Sunday, October 30th, 2011

Як вядома, кіраўніцтвы трох краін Балтыйскага рэгіёну прынялі рашэньне аб будаўніцтве атамных электрастанцыяў у непасрэднай блізкасьці ад дзяржаўных межаў іншых краінаў. Тры АЭС — Балтыйская, Вісагінская, Астравецкая — будуць разьмешчаныя ў непасрэднай блізкасьці адна ад другой, на адлегласьці, якая не перавышае 350 кілямэтраў. І ў той самы час зона ...

Севярынца рыхтуюць да вызваленьня?

Saturday, October 29th, 2011

Aтэстацыйная камісія спэцкамэндатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну вынесла рашэньне, што Павал Севярынец, які адбывае там пакараньне на «хіміі», стаў на шлях выпраўленьня. Вось як пра гэту працэдуру распавёў сам Павал: «Прыкладна а 16-й гадзіне патэлефанаваў мне намесьнік начальніка камэндатуры і загадаў пасьля працы зайсьці да яго.

Пракуратура зноў дэманструе бездапаможнасьць

Saturday, October 29th, 2011

Канчаткова пераканацца ў тым, што ў горадзе Ворша немагчыма правядзеньне ніякага масавага мерапрыемства дэмакратычнай грамадзкасьцю, дазваляе чарговы адказ пракуратуры праваабаронцам. Яшчэ ў верасьні Васіль Леўчанкаў (на фота) і Васіль Берасьнеў падалі заяўку на правядзеньне пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Тады міліцыя не падпісала з праваабаронцамі дамову на ахову правапарадку, а ...

Віцебскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу Леаніда Сьвеціка

Friday, October 28th, 2011

Разгляд касацыйнай скаргі віцебскага праваабаронцы Леаніда Сьвеціка адбудзецца 10 лістапада. Пра гэта яму паведамілі ў абласным судзе. Нагадаем, 7 кастрычніка суд Чыгуначнага раёну Віцебску не задаволіў патрабаваньне Леаніда Сьвеціка пра адмену рашэньня кіраўніка раённай адміністрацыі, які забараніў праваабаронцу зладзіць пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага. Праваабаронца не пагадзіўся з пастановай судзьдзі ...

На Віцебшчыне квітнее махлярства, а міліцыянты нічога ня робяць

Thursday, October 27th, 2011

Да такой высновы прыйшоў памочнік прэзыдэнта, галоўны інпэктар па Віцебскай вобласьці Мікалай Дамашкевіч (на фота). Ён прыяжджаў на прыём грамадзянаў, і людзі распавялі яму пра свае марныя звароты ў міліцыю. Паводле Мікалая Дамашкевіча, у Віцебскай вобласьці завялася цэлая сэрыя ашуканцаў, якія выманьваюць у грамадзян грошы. Людзі зьвяртаюцца ў праваахоўную ...

Дырэктар Лукомальскай ДРЭС паабяцаў Свабоднаму прафсаюзу павялічыць заробкі

Thursday, October 27th, 2011

Надоечы адбылася экстраная сустрэча Генэральнага дырэктара Лукомальскай ДРЭС Аляксандра Базыленкі са старшынём першаснай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) Аляксеем Габрыэлем. Гаворка ішла пра праблему ўцечкі з прадпрыемства кадраў і пра неабходнасьці падвышэння зарплаты.