web analytics
2011 September » archive » За правы чалавека

Архіў за September, 2011

Настаўнікаў і дзяржслужачых прымусілі капаць бульбу ў выходны дзень

Saturday, September 24th, 2011

Сёньня, 24 верасьня, глыбоцкіх настаўнікаў і супрацоўнікаў дзяржустаноў у прымусовым парадку загналі на ўборку бульбы ў сельгаспрадпрыемствы раёну. Адпраўляліся людзі з цэнтральнай плошчы гораду, на якой поўным ходам ішла падрыхтоўка да сельскагаспадарчага асеньняга кірмашу.

Праваабаронца Людмiла Гразнова: Узьнікае ўсё больш пытаньняў і сумненьняў у вінаватасьці Канавалава і Кавалёва

Saturday, September 24th, 2011

У сталічным Доме правасудзьдзя працягваецца працэс па крымінальнай справе аб тэракце ў менскім мэтро. Праваабаронца Людміла Гразнова не прапусціла ніводнага дня працэсу. Паводле ейных словаў, слухаючы паказаньні абвінавачаных, пацярпелых, заўвагі судзьдзі і пракурораў, у яе, як і ў шмат каго з прысутных ўзьнікае ўсё больш пытаньняў і сумненьняў у вінаватасьці ...

Тацьцяне Севярынец не дазволілі перадаць рэчы і прадукты Зьмітру Дашкевічу

Saturday, September 24th, 2011

Даведаўшыся са СМІ, што лідэр Маладога Фронту знаходзіцца ў СІЗА № 2 Віцебску, Тацьцяна Севярынец зьвярнулася ў гэтую ўстанову, дзе ёй пацьвердзілі факт знаходжаньня там Зьмітра Дашкевіча. Каб падтрымаць і дапамагчы Зьмітру, Тацьцяна Севярынец набыла яму цёплай вопраткі і прадуктаў. Але пасьля таго, як віцебская каардынатарка БХД аформіла ўсе неабходныя ...

Дашкевіча этапавалі ў СІЗА Віцебску?

Friday, September 23rd, 2011

Лідэр арганізацыі «Малады фронт» Зьміцер Дашкевіч, хутчэй за ўсё, этапаваны са сьледчага ізалятару Магілёва ў СІЗА № 2 Віцебску. Раніцай 23 верасьня актывісты магілёўскіх дэмакратычных арганізацыяў прыбылі ў СІЗА Магілёва, каб перадаць Дашкевічу прадукты і некаторыя рэчы. Аднак дзяжурны ізалятару заявіў ім, што Дашкевіча зь СІЗА ўжо павезьлі. Зрэшты, адзначыў ...

Валянціна Аліневіч: Я маліла Бога, каб майго сына не закапалі па дарозе з Масквы ў Менск

Thursday, September 22nd, 2011

Ігар Аліневіч застаўся адзіным палітвязьнем у Наваполацкай калёніі пасьля памілаваньня Мікіты Ліхавіда і пераводу кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава ў Бабруйскую ВК-2. Ад сына маці Валянціна Аліневіч за месяц атрымала толькі адзін ліст. Менавіта ў гэтым лісьце малады чалавек паведамляе, што яму ў чарговы раз адмоўлена ў працяглым спатканьні з ...

Тараса Сургана выпусьцілі з-пад арышту… і тут жа асудзілі на 3 месяцы прэвэнтыўнага нагляду

Thursday, September 22nd, 2011

Не пасьпеў лідэр віцебскай суполкі "Маладой Беларусі" Тарас Сурган выйсьці з арыштнага дому, што зьмяшчаецца на тэрыторыі СІЗА № 2, як зараз жа трапіў пад пільны нагляд міліцыі. Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прыняў рашэньне аб усталяваньні прэвэнтыўнага нагляду за ім з боку супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў. Цягам найбліжэйшых трох месяцаў актывісту ...

Крыж, з-за якога разгарэўся скандал, усталявалі на ўскраіне Крулеўшчыны

Wednesday, September 21st, 2011

Каталіцкія вернікі ўсталявалі крыж на ўскраіне мястэчка Крулеўшчына ў Докшыцкім раёне. Першапачаткова крыж зьбіраліся ставіць у цэнтры мястэчка, але гэта выклікала моцную незадаволенасьць мясцовых праваслаўных. Каб далей не распальваць скандал, каталікі пайшлі на саступкі і паставілі крыж на ўезьдзе ў мястэчка з боку Докшыц, дзе і раней стаяў каталіцкі крыж.

У Наваполацку — 20–30 удзельнікаў пратэстаў і канцэрт «Белай Русі»

Wednesday, September 21st, 2011

У Наваполацку на акцыю "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" выйшла каля 20-30 чалавек, паведаміў газэце "Наша ніва" чытач. "Затрыманьняў ня бачыў, на галоўнай плошчы арганізаваны незразумелы канцэрт пад "сьцягамі" "Белай Русі", гэбэшнікі з камэрамі... Канцэрт пачаўся ў 17.40, скончыўся а 20-й, большасьць прысутных на канцэрце відавочна непаўналетнія, раздаваліся сьцяжкі "Белай Русі ...

Вечар серадовай “рэвалюцыі” ў Віцебску выдаўся спакойным

Wednesday, September 21st, 2011

Дзень 21 верасьня паводле задумы каардынатараў "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі" мусіў стацца днём аднаўленьня акцыяў маўклівых пратэстаў. У Віцебску ўдзельнікам "рэвалюцыі па серадах" прапанавалася шпацыраваць ад 19-й да 20-й гадзіны па вуліцы Леніна на ўчастку ад Ратушы да ЗАГСа, тым самым выказваючы свой "маўклівы" пратэст.

Саньнікава этапавалі ў іншую калёнію

Wednesday, September 21st, 2011

Кандыдата ў прэзыдэнты перавялі з калёніі ў Наваполацку ў Бабруйскую ВК-2. Пра гэта паведаміла жонка палітыка Ірына Халіп. Сёньня яна атрымала тэрміновую тэлеграму аб пераводзе Андрэя Саньнікава ў іншую калёнію. На думку жонкі палітвязьня, перавод у іншую калёнію - гэта спроба націснуць на Андрэя Саньнікава. У Наваполацкай калёніі ён карыстаўся ...