web analytics
2011 September » archive » За правы чалавека

Архіў за September, 2011

Дашкевіч сядзіць у адзіночцы: адвакат наведала яго ў Глыбоцкай калёніі

Wednesday, September 28th, 2011

Адвакатка Марына Кавалеўская наведала зьняволенага кіраўніка "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча ў Глыбоцкай калёніі. Яна паведаміла Ўладзімеру Палажанку, бацьку Насты Палажанкі, нявесты Зьмітра, што Дашкевіч сядзіць у адзіночнай камэры. Дашкевіч заявіў адвакатцы, што ня мае прэтэнзіяў да адміністрацыі калёніі. Кавалеўская таксама паведаміла, што Дашкевіч пачуваецца нармальна, але стан яго здароўя вельмі ...

Зьміцер Дашкевіч пераведзены ў глыбоцкую калёнію

Tuesday, September 27th, 2011

Лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча ў ноч з 26 на 27 верасьня, магчыма, перавялі ў глыбоцкую папраўчую калёнію № 13. Як паведаміў UDF.BY адзін з ахоўнікаў калёніі ў Глыбокім, сёньня ўначы ў турму канвоем быў пераведзены адзін са зьняволеных. Адміністрацыя калёніі апавясьціла супрацоўнікаў, што ён "адбывае пакараньне па палітычным артыкуле", ...

Суд над экспэртам-дактыляскапістам праходзіць у закрытым рэжыме

Tuesday, September 27th, 2011

Віцебскі абласны суд вырашыў, што справа экспэрта, які не правёў дактыляскапію Дзьмітрыя Канавалава, аднаго з абвінавачаных у выбуху ў менскім мэтро, будзе разьбірацца ў закрытым рэжыме. Старшыня Віцебскага абласнога суду Мікалай Хамічонак заявіў, што "матэрыялы справы ўтрымліваюць зьвесткі пра дзяржаўныя таямніцы, у сувязі з гэтым пры прызначэньні справы да вытворчасьці ...

Шаркоўшчынскія газэтчыкі ўбралі 10 тон буракоў для калгаснага быдла

Monday, September 26th, 2011

Супрацоўнікаў дзяржаўных установаў Шаркоўшчынскага раёну таксама прымусова адпраўляюць на сельскагаспадарчыя працы. Рэдакцыі райвыканкамаўскай газэты "Кліч Радзімы" далі дзялку буракоў у ААТ "Юдзіцына". Летам журналісты іх палолі, а на мінулым тыдні ўбралі зь дзялкі 10 тон буракоў. Буракі, як паведамляе газэта, будуць скормленыя калгаснаму быдлу.

Праваабаронцы «крайне занепакоеныя» хадой суду над Кавалёвым і Канавалавым

Monday, September 26th, 2011

Як гаворыцца ў заяве, якую падпісалі шэраг праваабарончых арганізацыяў Беларусі, Летувы і Расеі, праваабаронцы «крайне занепакоеныя» хадой суду над абвінавачанымі ў датычнасьці да тэрактаў у Беларусі Ўладзіславам Кавалёвым і Дзьмітрыем Канавалавым. У заяве адзначаецца, што максымальнае пакараньне, прадугледжанае самым цяжкім з прад'яўленых ім артыкулам «Тэрарызм», - сьмяротнае пакараньне.

Міліцыянты паведамілі Сяргею Каваленку, што яны і надалей будуць зьдзекавацца зь ягонай сям’і

Monday, September 26th, 2011

Віцебскі сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка атрымаў адмоўны адказ на сваю заяву ў Першамайскі РАУС. У заяве Каваленка прасіў зьмяніць форму міліцэйскага нагляду над ім, бо цяперашняя форма нагляду спрычынілася да цэлага шэрагу цяжкасьцяў для ягонай сям'і.

З днём народзінаў, Алесь!

Sunday, September 25th, 2011

25 верасьня сябры, калегі і аднадумцы Алеся Бяляцкага выйшлі на сталічны праспэкт ля Галоўпаштамту, каб распавесьці людзям пра тое, што ў свой дзень народзінаў вядомы на ўвесь сьвет беларускі праваабаронца знаходзіцца за кратамі на Валадарцы. Сярод удзельнікаў акцыі ў Менску былі таксама актывісты зь некалькіх гарадоў Віцебскай вобласьці.

Аліневічу не дазволі сустрэцца з маці ў дзень народзінаў

Saturday, September 24th, 2011

Анархіст Ігар Аліневіч адзначыць свой дзень народзінаў у Наваполацкай калёніі. Сёньня яму спаўняецца 28 год. Яго маці Валянціна Аліневіч хацела павінашаваць сына асабіста, але адміністрацыя калёніі не дазволіла Ігару доўгатэрміновага спатканьня з бацькамі.

У Віцебску аднаўляюць гендэрную роўнасьць

Saturday, September 24th, 2011

У Віцебску вырашылі аднавіць гендэрную роўнасьць і правесьці першую выставу-кірмаш, прысьвечаную толькі моцнаму полу, "Сьвет мужчыны", распавяла ініцыятарка і арганізатарка выставы дырэктарка Віцебскага цэнтру рэгіянальных дасьледаваньняў і распрацовак Сьняжана Жаглова.

Узровень злачыннасьці ў Віцебскай вобласьці за студзень-жнівень зьнізіўся амаль на 17%

Saturday, September 24th, 2011

Узровень злачыннасьці ў Віцебскай вобласьці за студзень-жнівень зьнізіўся ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году амаль на 17% да 10 тыс. злачынстваў. Аб гэтым паведаміў журналістам выконваючы абавязкі пракурора Віцебскай вобласьці Аляксандар Чадзюк.