web analytics
Вядомыя беларускія журналісты правялі майстар-кляс у Глыбокім » article » За правы чалавека

Вядомыя беларускія журналісты правялі майстар-кляс у Глыбокім

30 September 2011 | admin |

За правы чалавека29 верасьня ў Глыбокім на базе рэклямнай газэты “ПРэфект-інфо” адбыўся сэмінар-трэнінг на тэму “Эканамічная тэматыка ў газэце”, які правялі вядомыя беларускія журналісты Аляксандар Коктыш і Юры Тапарашаў. На мерапрыемстве прысутнічалі супрацоўнікі двух самых папулярных на Глыбоччыне выданьняў “Вольнае Глыбокае” і “ПРэфект-інфо”, а таксама журналісты ня менш папулярнага сайта “Westki”.

Улічваючы тое, што Юры Тапарашаў паводле адукацыі яшчэ і юрыст, сэмінар пачаўся з прэзэнтацыі сьпецыялізаваных выданьняў. Журналіст-юрыст расказаў аб прававым рэгуляваньні дзейнасьці СМІ. Цікавымі былі і парады журналістаў наконт рэклямнай дзейнасьці пэрыядычных выданьняў. Бо ўсім вядома, што рэкляма ў газэце - гэта падмурак пасьпяховай дзейнасьці і дабрабыту работнікаў выданьня.

Адной з найбольш цяжкіх тэмаў пры напісаньні матэрыялаў зьяўляецца эканамічная тэматыка. Тым больш, што зараз яна вельмі актуальная. Аляксандар Коктыш правёў майстар-кляс і даў практычныя парады па напісаньні рэпартажаў і інфармацыйных матэрыялаў па эканамічнай праблематыцы. Таксама на сэмінары разглядаліся асаблівасьці напісаньня артыкулаў для Інтэрнэту.

Крыніца: Весткі.інфо

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.