web analytics
Ігар Аліневіч адзначыў дзень народзінаў у калёніі » article » За правы чалавека

Ігар Аліневіч адзначыў дзень народзінаў у калёніі

30 September 2011 | admin |

За правы чалавекаІгар Аліневіч, які атрымаў 8-гадовы тэрмін, адбывае яго ў Наваполацкай калёніі. Аліневіча дакладна год таму затрымалі ў Маскве, прывезьлі ў Менск і да суду трымалі ў СІЗА КДБ разам з удзельнікамі падзеяў 19 сьнежня. Некалькі дзён таму Ігар Аліневіч адзначыў у турме 28-ы дзень народзінаў. 30 верасьня маці вязьня Валянціна Аліневіч атрымала ад яго ліст пасьля больш як двухтыднёвага маўчаньня. Жанчына адзначае, што званкоў ад сына ўвогуле ні разу не было:

«Пра сваё жыцьцё піша вось што. Магу зачытаць зь ліста, я ж яго паўсюль з сабой нашу. “У апошнія дні атрымаў шмат лістоў і паштовак. Сказаць, што іх было шмат — нічога не сказаць. Дзень народзінаў я адзначыў вельмі прыстойна. Са згушчонкі і каржоў зрабілі два тарты, лепшыя, чым у краме. А раніцай мяне павіншавалі ў нашай сэкцыі — я вельмі расчуліўся”».

А як ставіцца адміністрацыя калёніі да анархіста Аліневіча? Маці вязьня кажа, што сыну чамусьці не задаволілі заяву на доўгатэрміновае спатканьне. У вязьня хворае сэрца, але гэта за кратамі ня ўлічваецца, мяркуе Валянціна Аліневіч. Жанчына распавяла, што Менскі гарадзкі суд і прэзыдыюм суду адхілілі касацыйную скаргу на прысуд, і цяпер яны рыхтуюць скаргу ў Вярхоўны суд.

Крыніца: Радыё Свабода

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.