web analytics
У горадзе, дзе княжыў Альгерд, ушаноўваюць графа Суворава » article » За правы чалавека

У горадзе, дзе княжыў Альгерд, ушаноўваюць графа Суворава

29 September 2011 | admin |

За правы чалавекаПадобна, расейскі палкаводзец Аляксандар Сувораў канчаткова акупаваў гэту ўтульную і вельмі прыгожую віцебскую вуліцу. Мала таго, што яна носіць назву ў ягоны гонар і што тут рэканструявалі бюст вайскоўца-чужынца. На днях тут яшчэ адчынілася кавярня з назвай “Граф Суворов”.

“Калі імёны не адпавядаюць сапраўднаму сэнсу, то справы ня могуць ісці пасьпяхова…” – лічыў Канфуцый. Напэўна, ў ніводнай краіне сьвету не ўшаноўваюць антыгерояў сваёй гісторыі. Гэта ў Расеі Сувораў – «граф Рымнікскі, князь Італійскі, прынц Сардзінскі, генэралісімус усіх сардзінскіх арміяў і генэралісімус усіх расейскіх войскаў». А для беларусаў ён карнік, які, выконваючы волю Кацярыны ІІ і Паўла І у пашырэньні межаў Расейскай імпэрыі, праліў нямала крыві нашых продкаў.

Крыніца: “Народныя навіны Віцебска”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.