web analytics
Тацьцяна Севярынец заклікае падтрымаць Зьмітра Дашкевіча тэлеграмамі » article » За правы чалавека

Тацьцяна Севярынец заклікае падтрымаць Зьмітра Дашкевіча тэлеграмамі

29 September 2011 | admin |

За правы чалавекаТацьцяна Севярынец, віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД, ужо накіравала тэлеграму ў Глыбоцкую калёнію, дзе з 27 верасьня знаходзіцца Дашкевіч і сядзіць у камэры-адзіночцы. Супрацоўнікі пошты запэўнілі, што ўсе дасланыя тэлеграмы абавязкова дойдуць да ўстановы, але ці перадаваць іх палітвязьню — будзе вырашаць адміністрацыя. Спадарыня Севярынец заклікае далучыцца да кампаніі падтрымкі ўсіх аднадумцаў — у першую чаргу з Глыбокага, а таксама з усяе Беларусі:

“Няхай дзесяткі і сотні тэлеграм падтрымкі прыйдуць у калёнію. Тады будзе большая імавернасьць таго, што іх перададуць Зьмітру Дашкевічу, бо праяву такой грамадзкай актыўнасьці ўжо не прыхаваеш. Пасьля таго як у мяне не прынялі перадачу для Зьмітра, пакуль ён знаходзіўся ў віцебскім СІЗА № 2 Віцебску перад адпраўкай у Глыбокае, я лічу неабходным падтрымаць яго хаця б словамі. Падтрымка яму дужа патрэбная, у гэтым я яшчэ больш пераканалася пасьля таго, як у мэдыях зьявіліся зьвесткі, што ягонаму жыцьцю, як і жыцьцю Андрэя Саньнікава, пагражае небясьпека”.

Крыніца: Радыё Свабода

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.