web analytics
Віктар Калесьнік зьбіраецца абскардзіць дзеяньні міліцыі » article » За правы чалавека

Віктар Калесьнік зьбіраецца абскардзіць дзеяньні міліцыі

28 September 2011 | admin |

За правы чалавекаАктывіста фактычна абрабавалі. Віктар Калесьнік быў затрыманы міліцыянтамі на дарозе Менск-Полацак і дастаўлены ў Лепельскае раённае аддзяленьне міліцыі. Там у актывіста «Эўрапейскай Беларусі» канфіскавалі ўсе друкаваныя матэрыялы, але пратакола пры гэтым не складалі:

- Ня склалі ніякага пратакола аб правапарушэньні. Навогул мне не растлумачылі, чаму мяне затрымалі, спынілі, чаму даставілі ў аддзяленьне. Забралі рэчы, якія ляжалі ў аўтамашыне. Быў складзены толькі пратакол дагляду месца злачынства, у тым сэнсе, што маю машыну даглядалі згодна з крымінальна-працэсуальным кодэксам. У іх прычына дагляду транспартнага сродку пазначаная – у сувязі з узьніклай неабходнасьцю. Улёткі, інармацыйныя аркушы «Эўрапейскай Беларусі» і зарэгістраваную газэту «Народная Воля» – гэта ўсё канфіскавалі.

Віктар Калесьнік кажа, што зьбіраецца абскардзіць незаконныя, на яго думку, дзеяньні міліцыянтаў. Таксама актывіст лічыць, што міліцыянты адмыслова чакалі яго на дарозе. Агулам у яго канфіскавана 10 тысяч улётак пра Народны сход, 5 тысяч улётак «Эўрапейскай Беларусі» і нумары газэты «Народная Воля».

Крыніца: Радыё Рацыя

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.