web analytics
Зьміцер Дашкевіч пераведзены ў глыбоцкую калёнію » article » За правы чалавека

Зьміцер Дашкевіч пераведзены ў глыбоцкую калёнію

27 September 2011 | admin |

За правы чалавекаЛідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча ў ноч з 26 на 27 верасьня, магчыма, перавялі ў глыбоцкую папраўчую калёнію № 13. Як паведаміў UDF.BY адзін з ахоўнікаў калёніі ў Глыбокім, сёньня ўначы ў турму канвоем быў пераведзены адзін са зьняволеных. Адміністрацыя калёніі апавясьціла супрацоўнікаў, што ён “адбывае пакараньне па палітычным артыкуле”, і дала, паводле словаў крыніцы, указаньне ветліва ставіцца да яго.

Зьміцер Дашкевіч апошнімі днямі знаходзіўся ў віцебскім СІЗА № 2 у чаканьні пераводу ў адну з калёніяў вобласьці. Перад гэтым маці палітыка Паўла Севярынца Тацьцяне Севярынец паведамлялі пра Дашкевіча. Аднак 26 верасьня гэткую ??інфармацыі ў СІЗА даваць адмовіліся.

Нагадаем, калёнія № 13 у Глыбокім сумна вядомая прымяненьнем гвалту ў дачыненьні да зьняволеных. Так, у пачатку жніўня былы вязень і мацяркі яшчэ дваіх зьняволеных ВК № 13 распавялі пра зьбіцьці ў гэтай папраўчай установе. На прэс-канфэрэнцыі ў Менску Юры Лінга, які нядаўна вызваліўся з глыбоцкае калёніі, распавёў, што ў чэрвені гэтага году зьняволеныя калёніі запатрабавалі сустрэчы з генпракурорам Беларусі ў сувязі з дрэннымі ўмовамі ўтрыманьня. Паколькі сустрэча не адбылася, некаторыя яе ініцыятары абвясьцілі галадоўку, пасьля чаго былі жорстка зьбітыя. Адзін зь іх пасьля гэтага парэзаў сабе жывот, другі - вены і ледзь не памёр ад страты крыві.

Крыніца: UDF.by

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.