web analytics
Шаркоўшчынскія газэтчыкі ўбралі 10 тон буракоў для калгаснага быдла » article » За правы чалавека

Шаркоўшчынскія газэтчыкі ўбралі 10 тон буракоў для калгаснага быдла

26 September 2011 | admin |

За правы чалавекаСупрацоўнікаў дзяржаўных установаў Шаркоўшчынскага раёну таксама прымусова адпраўляюць на сельскагаспадарчыя працы. Рэдакцыі райвыканкамаўскай газэты “Кліч Радзімы” далі дзялку буракоў у ААТ “Юдзіцына”. Летам журналісты іх палолі, а на мінулым тыдні ўбралі зь дзялкі 10 тон буракоў. Буракі, як паведамляе газэта, будуць скормленыя калгаснаму быдлу.

Журналісты дзяржаўных газэт увесь час хваляць уладу, а ўлада за гэта адпраўляе іх на рабскую працу ў калгасы. На думку юрыстаў незалежных прафсаюзаў, прымусовае накіраваньне работнікаў на сельскагаспадарчыя працы зьяўляецца незаконным. Аднак людзі не супраціўляюцца загадам, баючыся наклікаць на сябе помсту начальства.

Крыніца: Весткі.інфо

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.