web analytics
Узровень злачыннасьці ў Віцебскай вобласьці за студзень-жнівень зьнізіўся амаль на 17% » article » За правы чалавека

Узровень злачыннасьці ў Віцебскай вобласьці за студзень-жнівень зьнізіўся амаль на 17%

24 September 2011 | admin |

За правы чалавекаУзровень злачыннасьці ў Віцебскай вобласьці за студзень-жнівень зьнізіўся ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году амаль на 17% да 10 тыс. злачынстваў. Аб гэтым паведаміў журналістам выконваючы абавязкі пракурора Віцебскай вобласьці Аляксандар Чадзюк.

“За апошнія пяць гадоў у рэгіёне намецілася ўстойлівая тэндэнцыя зьніжэньня ўзроўню злачыннасьці, уключаючы асабліва цяжкія і цяжкія віды грамадзка небясьпечьных дзеяньняў, у тым ліку забойстваў і наўмысных прычыненьняў цяжкіх цялесных пашкоджаньняў”, - адзначыў Аляксандар Чадзюк.

Так, колькасьць забойстваў і замахаў на забойствы ў Віцебскай вобласьці за восем месяцаў скарацілася на 28,6% да 35 фактаў, колькасьць злачынстваў, зьвязаных з наўмысным прычыненьнем цяжкіх цялесных пашкоджаньняў - на 28% да 113 выпадкаў. Менш сталася крадзяжоў (зьніжэньне на 14,2% да 5,1 тыс. фактаў), хуліганстваў (адпаведна на 39,3% да 99 фактаў), рабаваньняў (на 23,4% да 282 выпадкаў), разбояў (на 27,8 % да 39 фактаў). Таксама адзначаецца зьніжэньне рэцыдыўных злачынстваў і злачынстваў, учыненых у стане алькагольнага ап’яненьня. Іх удзельная вага ў агульным аб’ёме злачынстваў займае 43,3% і 34,3% адпаведна.

Агульная раскрывальнасьць злачынстваў паводле вынікаў студзеня-жніўня склала ў Віцебскай вобласьці 66,2%. Цяжкіх відаў грамадзка небясьпечных дзеяньняў - 90,3%. Аналіз прычын і ўмоваў, якія спрыяюць учыненьню злачынстваў, сьведчыць, што ў асноўным да іх прыводзяць алькагалізм людзей, іх незанятасьць грамадзка карыснай працай, побытавае бязладзьдзе, дадаў Аляксандар Чадзюк.

Крыніца: БелТА

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.