web analytics
У Віцебску аднаўляюць гендэрную роўнасьць » article » За правы чалавека

У Віцебску аднаўляюць гендэрную роўнасьць

24 September 2011 | admin |

За правы чалавекаУ Віцебску вырашылі аднавіць гендэрную роўнасьць і правесьці першую выставу-кірмаш, прысьвечаную толькі моцнаму полу, “Сьвет мужчыны”, распавяла ініцыятарка і арганізатарка выставы дырэктарка Віцебскага цэнтру рэгіянальных дасьледаваньняў і распрацовак Сьняжана Жаглова.

Асноўная ідэя выставы - раскрыць сучасны вобраз сапраўднага мужчыны і прадэманстраваць увесь спэктар паслугаў і тавараў для мужчын, што прапануюць і вырабляюць прадпрыемствы рэгіёну: вопратку, абутак, акцызныя тавары, элітную сувэнірную прадукцыю, паляўнічыя і рыбалоўныя тавары. Апроч таго, на выставе пройдуць кірмаш вакансіяў, спаборніцтвы па футболе і більярдзе, будуць прадстаўленыя прыватныя калекцыі, сабраныя мужчынамі. Такім чынам, у цэнтры рэгіянальных распрацовак спадзяюцца вывучыць прапанову тавараў і паслугаў для мужчын, вызначыць, вытворчасьць якіх тавараў для іх неабходна наладжваць у рэгіёне.

Як адзначыла Сьняжана Жаглова, тэматыка гэтай сьпецыялізаванай выставы абраная не выпадкова. Цягам некалькіх гадоў цэнтар ажыцьцяўляў працу над навуковымі тэмамі, якія закраналі дэмаграфічныя і сацыяльныя праблемы Віцебскай вобласьці, у тым ліку ў мужчынскай папуляцыі. Дасьледаваньні паказалі, што ў рэгіёне захоўваецца тэндэнцыя зьніжэньня ўдзельнай вагі колькасьці мужчын у агульнай колькасьці насельніцтва. У 2010 годзе ў абсалютным значэньні колькасьць мужчын на 16,4% менш за жанчын. Сьмяротнасьць сярод моцнай паловы вышэйшая, і жывуць мужчыны на 12 гадоў менш за жанчын.

Сьняжана Жаглова таксама зьвярнула ўвагу на той факт, што, нягледзячы на сьціраньне гендэрных мяжаў ў галіне прафэсіяў, некаторыя заняткі застаюцца тыпова мужчынскімі. Так, у рэгіёне 80% фінансавых і камэрцыйных дырэктараў, 95% кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў і 85% кіраўнікоў у рэстаранным бізнэсе - мужчыны. Дамінуючае становішча моцная палова займае ў сфэрах інфармацыйных тэхналёгіяў і тэлекам-бізнэсу: 99% IT-дырэктараў - мужчыны.

Сьпецыялізаваная выстава “Сьвет мужчыны” пройдзе ў Віцебску з 14 па 16 кастрычніка.

Крыніца: БелТА

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.