web analytics
Аліневічу не дазволі сустрэцца з маці ў дзень народзінаў » article » За правы чалавека

Аліневічу не дазволі сустрэцца з маці ў дзень народзінаў

24 September 2011 | admin |

За правы чалавекаАнархіст Ігар Аліневіч адзначыць свой дзень народзінаў у Наваполацкай калёніі. Сёньня яму спаўняецца 28 год. Яго маці Валянціна Аліневіч хацела павінашаваць сына асабіста, але адміністрацыя калёніі не дазволіла Ігару доўгатэрміновага спатканьня з бацькамі.

«24 верасьня, 28 гадоў таму, нарадзіўся мой сын Ігар Аліневіч. На жаль, я не магу павіншаваць яго асабіста. Ігар хацеў, каб доўгатэрміновую сустрэчу яму далі на дзень народзінаў, але яму адмовілі, як гэта ў нас “прынята”. Дасылаю яму віншаваньне ў гэты космас, у гэтае неба, у гэтае сонца, і спадзяюся, ён гэта адчуе і зразумее. З днём нараджэньня цябе, сынку! Я спадзяюся, што ты ў хуткім часе будзеш са мной, і спадзяюся, што ты з гонарам вытрымаеш усё, што табе наканавана лёсам», - віншуе Ігара ягоная маці.

27 траўня судом Заводзкага раёну Менску Ігар Аліневіч быў пакараны 8 гадамі пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцьненнага рэжыму. Паводле словаў яго маці Валянціны Аліневіч, пасьля апошняга спатканьня з сынам напрыканцы жніўня яна атрымала ад сына толькі адзін ліст.

Крыніца: Радыё Рацыя

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.