web analytics
2011 September » archive » За правы чалавека

Архіў за September, 2011

Ігар Аліневіч адзначыў дзень народзінаў у калёніі

Friday, September 30th, 2011

Ігар Аліневіч, які атрымаў 8-гадовы тэрмін, адбывае яго ў Наваполацкай калёніі. Аліневіча дакладна год таму затрымалі ў Маскве, прывезьлі ў Менск і да суду трымалі ў СІЗА КДБ разам з удзельнікамі падзеяў 19 сьнежня. Некалькі дзён таму Ігар Аліневіч адзначыў у турме 28-ы дзень народзінаў. 30 верасьня маці вязьня Валянціна ...

Вядомыя беларускія журналісты правялі майстар-кляс у Глыбокім

Friday, September 30th, 2011

29 верасьня ў Глыбокім на базе рэклямнай газэты "ПРэфект-інфо" адбыўся сэмінар-трэнінг на тэму "Эканамічная тэматыка ў газэце", які правялі вядомыя беларускія журналісты Аляксандар Коктыш і Юры Тапарашаў. На мерапрыемстве прысутнічалі супрацоўнікі двух самых папулярных на Глыбоччыне выданьняў "Вольнае Глыбокае" і "ПРэфект-інфо", а таксама журналісты ня менш папулярнага сайта "Westki".

Пяршоўка СПБ Лукомальскай ДРЭС запатрабавала павышэньня зарплаты

Friday, September 30th, 2011

Першасная арганізацыя Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) работнікаў Лукомальскай ДРЭС запатрабавала да канца верасьня падвысіць заробак на 20 адсоткаў. Асноўны аргумэнт актывістаў СПБ - з прадпрыемства сыходзяць кваліфікаваныя кадры, і замяніць іх няма каму. На прадпрыемстве 23 верасьня адбылася канфэрэнцыя працоўнага калектыву. Старшыня пяршоўкі СПБ Аляксей Габрыэль (на здымку) у сваёй ...

Юры Лінга: Дзе ўбачаць, там і хапаюць … Але я ведаў, на што іду

Thursday, September 29th, 2011

Супрацоўнікі міліцыі Смаргонскага РАУС працягваюць узмоцьнены ціск на сьведку катаваньняў у Глыбоцкай калёніі. 29 верасьня Юрыя Лінгу зноў выклікалі ў суд для разгляду адміністрацыйнай справы па факце ягонага ўдзелу ў прэс-канфэрэнцыі 1 жніўня, арганізаванай установай «Пляцформа», на якой былі агучаныя факты катаваньняў у Глыбоцкай калёніі.

Тацьцяна Севярынец заклікае падтрымаць Зьмітра Дашкевіча тэлеграмамі

Thursday, September 29th, 2011

Тацьцяна Севярынец, віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД, ужо накіравала тэлеграму ў Глыбоцкую калёнію, дзе з 27 верасьня знаходзіцца Дашкевіч і сядзіць у камэры-адзіночцы. Супрацоўнікі пошты запэўнілі, што ўсе дасланыя тэлеграмы абавязкова дойдуць да ўстановы, але ці перадаваць іх палітвязьню — будзе вырашаць адміністрацыя. Спадарыня Севярынец заклікае далучыцца да ...

У горадзе, дзе княжыў Альгерд, ушаноўваюць графа Суворава

Thursday, September 29th, 2011

Падобна, расейскі палкаводзец Аляксандар Сувораў канчаткова акупаваў гэту ўтульную і вельмі прыгожую віцебскую вуліцу. Мала таго, што яна носіць назву ў ягоны гонар і што тут рэканструявалі бюст вайскоўца-чужынца. На днях тут яшчэ адчынілася кавярня з назвай “Граф Суворов”.

Генадзя Дыско аднавілі на пасадзе пракурора Віцебскай вобласьці

Thursday, September 29th, 2011

Загадам новага генэральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка Генадзь Дыско адноўлены на пасадзе пракурора Віцебскай вобласьці. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Генэральнай пракуратуры. 2 жніўня тагачасны генэральны пракурор Рыгор Васілевіч адхіліў Генадзя Дыско ад пасады пракурора Віцебскай вобласьці за неналежнае расьсьледаваньне выбухаў у Віцебску ў 2005 годзе, адсутнасьць сыстэмнага нагляду ...

У Воршы затрымалі журналістаў

Wednesday, September 28th, 2011

Затрыманьне адбылося раніцай 28 верасьня на цэнтральным рынку гораду, у той час, калі журналісты здымалі сюжэт пра эканамічны стан грамадзтва. Сярод затрыманых апынуліся журналістка «Новага часу» Лола Бурыева і журналіст «Нашай Нівы» Сяргей Сацюк. Пра гэта паведаміў журналіст і праваабаронца Мікалай Петрушэнка.

Віктар Калесьнік зьбіраецца абскардзіць дзеяньні міліцыі

Wednesday, September 28th, 2011

Актывіста фактычна абрабавалі. Віктар Калесьнік быў затрыманы міліцыянтамі на дарозе Менск-Полацак і дастаўлены ў Лепельскае раённае аддзяленьне міліцыі. Там у актывіста «Эўрапейскай Беларусі» канфіскавалі ўсе друкаваныя матэрыялы, але пратакола пры гэтым не складалі

Вялікая Брытанія вельмі занепакоеная абыходжаньнем з Саньнікавым і Дашкевічам

Wednesday, September 28th, 2011

Вялікая Брытанія вельмі заклапочаная абыходжаньнем з экс-кандыдатам у прэзыдэнты Андрэем Саньнікавым і лідэрам міжнароднай моладзевай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Зьмітром Дашкевічам, якія знаходзяцца ў зьняволеньні. Аб гэтым гаворыцца ў заяве, якую зрабіў 28 верасьня брытанскі міністар па справах Эўропы Дэвід Лідынгтан (на здымку).