Архіў за August, 2011
Wednesday, August 31st, 2011
Ніякага дыялёгу ці круглага стала апазыцыі з Аляксандрам Лукашэнкам ня будзе, пакуль ня вызваляць палітвязьняў. Дый у прынцыпе гэты “круглы стол” немагчымы, Лукашэнка на яго, хутчэй за ўсё, ня пойдзе. Такое меркаваньне ў жывым этэры Эўрарадыё выказаў сустаршыня аргкамітэту па стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец.
Каментаваць »
Wednesday, August 31st, 2011
Маўклівая акцыя пратэсту, заплянаваная ў Глыбокім на 31 жніўня, не адбылася. Арганізатары распаўсюджвалі заклікі прыйсьці а 19-00 на Цэнтральную плошчу гораду празь сеціўныя суполкі, а таксама праз налепкі, расклееныя ў розных раёнах гораду. Карэспандэнт інтэрнэт-выданьня "Весткі" прыйшоў а 19-00 на Цэнтральную плошчу і ўбачыў, што там знаходзяцца пяцёра супрацоўнікаў міліцыі ...
Каментаваць »
Wednesday, August 31st, 2011
Адзін з сустаршыняў аргкамітэту стваранай Партыі БХД Павал Севярынец заклікае генэральнага пракурора і міністра юстыцыі Польшчы ўзяць пад кантроль справу палітуцекача зь Беларусі Андрэя Жукаўца (на фота). Павал Севярынец, які адбывае пакараньне на «хіміі» ў Пружанскім раёне, лічыць справу палітуцекача Андрэя Жукаўца падобнай да сытуацыі з Алесем Бяляцкім
Каментаваць »
Tuesday, August 30th, 2011
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў падаў скаргу ў Менскую гарадзкую пракуратуру, каб адмяніць пастанову ўпраўленьня дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю ў Менскай вобласьці і Менску, якое не задаволіла ягонае хадайніцтва аб вызваленьні Алеся Бяляцкага пад асабістую заруку.
Каментаваць »
Tuesday, August 30th, 2011
Акрамя ўмоваў капітуляцыі, абмяркоўваць зь беларускім дыктатарам няма чаго. Кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Андрэй Саньнікаў патэлефанаваў сёньня з Наваполацкай калёніі. Палітвязень мае права на штомесячную 10-хвілінную тэлефонную размову зь сям'ёй. Андрэй Саньнікаў змог пракамэнтаваць апошнюю ініцыятыву беларускага дыктатара, паведаміла ягоная жонка Ірына Халіп. «Я дапускаю перамовы з Лукашэнкам. Але толькі ...
Каментаваць »
Tuesday, August 30th, 2011
Глыбоцкі райвыканкам забараніў правядзеньне пікету ў падтрымку палітвязьня Мікіты Ліхавіда. 29 жніўня грамадзкі актывіст Яраслаў Берніковіч атрымаў адказ, падпісаны намесьніцай старшыні райвыканкаму Галінай Унуковіч. У лісьце напісана, што "правядзеньне 3 верасьня 2011 году на пляцоўцы каля гарадзкога Дома культуры па вуліцы Камуністычнай г. Глыбокае пікетаваньня не магчыма ў сувязі з ...
Каментаваць »
Tuesday, August 30th, 2011
Вярхоўны суд Беларусі распачне разгляд справы аб тэракце ў менскім мэтро 15 верасьня. "Справа будзе разглядацца ў адкрытым фармаце", - удакладнілі ў Вярхоўным Судзе Беларусі. Старшынстваваць на судовым працэсе будзе першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Аляксандар Федарцоў.
Каментаваць »
Tuesday, August 30th, 2011
Як паведамляе Эўрарадыё, больш за 6000 студэнтаў ВНУ, навучэнцаў каледжаў, тэхнікумаў ды прафэсійна-тэхнічных вучэльняў Віцебскай вобласьці ў верасьні замест вучобы мусяць адправіцца ў гаспадаркі аграпрамысловага комплексу. Апроч традыцыйнай "бульбы", студэнты будуць зьбіраць іншую гародніну, а таксама дапамагаць працаўнікам сяла ва ўборцы лёну. Ня выключана, што паехаць "на бульбу" прымусяць нават ...
Каментаваць »
Monday, August 29th, 2011
З прадпрыемства звольнены галоўны інжынэр, адказны за ахову працы і супрацьпажарную бясьпеку, галоўны мэханік і майстар мэханічнага ўчастку. Звальненьні сталі вынікам разбору па крымінальнай справе, распачатай пасьля пажару, які здарыўся на мясакамбінаце 24 траўня. Тады чацьвёра працаўнікоў загінулі і яшчэ некалькі атрымалі траўмы. Паводле афіцыйнай інфармацыі з Генэральнай пракуратуры, Міністэрства ...
Каментаваць »
Monday, August 29th, 2011
Віцебскія сябры Партыі БНФ добраўпарадкавалі самаробны мэмарыял каля вёскі Паляі, дзе ў 1930—50-я гады адбываліся масавыя расстрэлы мірных грамадзянаў. Да партыйцаў далучыліся сябры руху "За свабоду" ды іншых грамадзкіх арганізацыяў. У добраўпарадкаваньні самаробнага мэмарыялу ўзялі ўдзел паўтара дзясятка чалавек, у тым ліку і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Каментаваць »