web analytics
2011 July » archive » За правы чалавека

Архіў за July, 2011

Менгарсуд пакінуў прысуд Паўлу Севярынцу бязь зьменаў

Tuesday, July 19th, 2011

19 ліпеня Менскі гарадзкі суд разгледзеў касацыйную скаргу, пададзеную сустаршынём аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Паўлам Севярынцам. У выніку разгляду скаргі прысуд, які актывіст атрымаў за ўдзел у Плошчы, - тры гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу - быў пакінуты бязь зьменаў. Павал Севярынец заявіў БелаПАН, што ...

Андрэя Саньнікава этапуюць у Наваполацкую калёнію

Tuesday, July 19th, 2011

Прысуд кандыдату ў прэзыдэнты пакінуты бязь зьменаў, і этап адбудзецца ў бліжэйшыя дні. Пра гэта стала вядома жонцы палітвязьня Ірыне Халіп, якая сустрэлася з Андрэем Саньнікавым ў СІЗА МУС 18 ліпеня. Імаверней за ўсё, лідэра грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» адправяць у Наваполацкую калёнію ўжо 25 ліпеня. Сёньня палітык яшчэ зможа ...

Мілінкевіч сустрэўся з начальнікам калёніі, у якой зьняволены Ліхавід

Tuesday, July 19th, 2011

19 ліпеня кіраўніцтва Руху “За Свабоду” мела сустрэчу з адміністрацыяй Наваполацкай калёніі №10, куды зьмешчаны для адбыцьця пакараньня на 3,5 года за Плошчу актывіст Руху Мікіта Ліхавід. Нагадаем, што 21-гадовы палітвязень называе сябе там незаконна асуджаным і адмаўляецца выконваць шэраг правілаў калёніі. За гэта ён ужо шмат разоў быў пакараны ...

Рабочага заводy “Палімір” Алега Крайко, які быў аштрафаваны за ўдзел у маўклівай акцыі, хочуць звольніць з працы

Monday, July 18th, 2011

18 ліпеня Алега Крайко выклікаў начальнік цэха Аляксандар Мурыгін, дзе той вымушаны быў напісаць заяву, што ня будзе ўдзельнічаць у маўклівых акцыях. Паводле начальніка цэху, дырэктар заводу Алег Жэбін усё адно будзе настойваць на звальненьні рабочага, паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна". Алега Крайко затрымалі падчас маўклівай акцыі 13 ліпеня і аштрафавалі. ...

Незалежны прафсаюз выйграў суд супраць Наваполацкага гарвыканкаму

Monday, July 18th, 2011

Наваполацкі суд прызнаў абгрунтаваным пазоў першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу (БНП) працаўнікоў ААТ «Нафтан» супраць выканкаму гораду Наваполацку аб незаконнай адмове ў правядзеньні пікету. Да таго пяршоўка БНП тройчы зьвярталася ў Наваполацкі гарвыканкам па дазвол на правядзеньне пікету. Актывісты хацелі такім чынам выказаць пратэст супраць адмовы наймальніка падпісаць з прафсаюзам ...

Сацыяльныя партнэры на ААТ «Полацк Шкловалакно» ігнаруюць Свабодны прафсаюз

Monday, July 18th, 2011

Адміністрацыі ААТ «Полацк-Шкловалакно» і пяршоўка, што ўваходзіць у ФПБ Белхімпрафсаюзу, правялі чарговае паседжаньне камісіі па заключэньні калектыўнай дамовы без прадстаўніка Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) Міколы Шараха. Напярэдадні паседжаньня Мікола Шарах пацікавіўся ў сацыяльных партнэраў, на які дзень прызначана сустрэча камісіі. Яму сказалі, што дата пакуль невядомая, а празь дзень правялі ...

КДБ шукае новага «зняважніка Лукашэнкі»

Monday, July 18th, 2011

Пасля «Акрэсьціна-жодзінскай адседкі» актывіст руху «За Свабоду» Юры Салодкі выклікаецца ў Віцебскую абласную пракуратуру на допыт па факце абразы Аляксандра Лукашэнкі. У суботу Юрый Салодкі, які жыве і працуе ў Менску, быў вызвалены з жодзінскага ізалятару пасьля 13 сутак арышту. Яго затрымалі 3 ліпеня на Прывакзальнай плошчы Менску падчас чарговай ...

Хрыстафор Жаляпаў просіць Мін’юст выправіць хібы нарматворчасьці віцебскіх чыноўнікаў

Saturday, July 16th, 2011

Абласны каардынатар руху “За свабоду” Хрыстафор Жаляпаў просіць Міністэрства юстыцыі правесьці паўторную юрыдычную экспэртызу рашэньня Віцебскага гарвыканкаму ад 10.07.2009 г. № 811 “Аб масавых мерапрыемствах у Віцебску”, а таксама ініцыяваць разгляд урадам Беларусі пытаньня пра адмену п. 3 рашэньня Віцебскага гарвыканкаму, каб прывесьці яго ў адпаведнасьць з заканадаўствам і міжнароднымі ...

У Наваполацку — суды, у Віцебску — пагрозы

Friday, July 15th, 2011

У Наваполацкім гарадзкім судзе другі дзень запар судзяць удзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту 13 ліпеня. Трое атрымалі штрафы, адзін — судовае папярэджаньне. Штраф за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі атрымаў актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Алег Крайко, якога затрымалі 13 ліпеня на плошчы Будаўнікоў у Наваполацку

Алеся Кіркевіча ў чацьвер перавялі з карантыну ў атрад, ён зьбіраецца завочна вучыцца ў ЭГУ

Friday, July 15th, 2011

Алесь Кіркевіч у чацьвер быў пераведзены з карантыну ў 20-ы атрад Наваполацкай калёніі. З новага навучальнага году Алесь зьбіраецца завочна вучыцца ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце. Пра гэта распавяла ягоная жонка Надзея