web analytics
2011 July » archive » За правы чалавека

Архіў за July, 2011

Навапалачане зноў зьбіраюцца пратэставаць

Thursday, July 21st, 2011

Сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ў чарговы раз падалі ў Наваполацкі выканаўчы камітэт заяўку на правядзеньне пікету. Мэта пікету - «выказаць пратэст супраць сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўладаў». У сваёй заяўцы арганізатары пазначылі адразу пяць дзён (з 1 па 5 жніўня), спадзеючыся, што ім дазволяць зладзіць пікет хаця б у адзін зь іх. ...

Наваполацк: справы накіравалі на дапрацоўку

Thursday, July 21st, 2011

Справу Юрыя Рудкоўскага і яго маці Людмілы Рудкоўскай, якіх затрымалі 20 ліпеня пасьля маўклівай акцыі ў Наваполацку, судзьдзя накіравала на дапрацоўку. Разам зь Юрыем і Людмілай Рудкоўскімі ноч у ізалятары ў Наваполацку правялі затрыманыя пасьля акцыі Яўген Парчынскі і Мікалай Назараў. Яшчэ адной затрыманай была Натальля Муляронак, якую не пакінулі ...

У Наваполацку працягваюцца затрыманьні

Wednesday, July 20th, 2011

Як паведамляе інтэрнэт-рэсурс "Хімік-інфо", у Наваполацку працягваюцца затрыманьні ўдзельнікаў маўклівай акцыі. Усьлед за Яўгенам Парчынскім быў арыштаваны Юры Рудкоўскі з маці. Абодвух пакінулі на ноч у пастарунку. Таксама ля пад'езду ўласнага дому затрымалі сябру гісторыка-культурнага клюбу "Княжыч" Натальлю Муляронак. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў незаконным шесьці ў мінулую сераду. У ...

«Вечар аплядысмэнтaў»: у Наваполацку - пажарныя. Людзі аплядуюць

Wednesday, July 20th, 2011

Увечары 20 ліпеня на плошчы Будаўнікоў у Наваполацку "маўклівая" акцыя "нечаканым чынам" супала з паказальнымі выступамі пажарных. Ужо ў абед плошчу Будаўнікоў агарадзілі турнікетамі. Паступіла інфармацыя, што з прадпрыемстваў патрабуюць забясьпечыць яўку работнікаў на паказальныя выступы пажарных. За дзьве гадзіны да пачатку акцыі на плошчу Будаўнікоў прыехалі 5 пажарных машын. ...

У Полацку людзей было няшмат. Але акцыя адбылася

Wednesday, July 20th, 2011

У Полацку сёньня на плошчы Свабоды - дзіцячае роварнае сьвята. Катаецца зь дзясятак дзяцей на роварах, і шпацыруе ўся вярхушка гарвыканкаму. Гэтым разам не было заўважана начальніка РАУС. Пратэстоўцаў сабралася няшмат. Пляскаць аніхто не адважыўся.

Акцыя ў Глыбокім: удзельнічалі міліцыянты

Wednesday, July 20th, 2011

У Глыбокім сёння з-за нязначнай колькасьці людзі не адважыліся адкрыта выказаць свой пратэст. Дый сабрацца ім у адным месцы было б даволі праблематычна з-за той колькасьці міліцыянтаў у форме і цывільным, што прысутнічалі на цэнтральнай плошчы. Пра гэта можна судзіць хаця б па тым, што пасьля 19.30 колькасьць аўтамабіляў на ...

У Наваполацку затрыманы Яўген Парчынскі

Wednesday, July 20th, 2011

Як паведамляе сайт udf.by са спасылкай на "Эўрарадыё", у Наваполацку затрыманы мясцовы актывіст Яўген Парчынскі. Затрыманьне адбылося падчас паказальных выступаў супрацоўнікаў МНС на вуліцах гораду. Падрабязнасьці затрыманьня высьвятляюцца.

Маўклівая акцыя ў Воршы: тры чалавекі

Wednesday, July 20th, 2011

У Воршы адбылася традыцыйная па серадах "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі". Гэтым разам на акцыю пратэсту у цэнтар Воршы прыйшло тры чалавекі. За імі сачылі два міліцыянты.

У Мёрах на плошчу выйшлі восем чалавек

Wednesday, July 20th, 2011

«У Міёрах было 8 чалавек — меней, чым мінулы раз. Але большасьць з тых, хто прыйшоў — „новенькія“. Невядома, чаму „вэтэраны“ акцыі сёньня не прыйшлі. Таксама адбылося без сыгналаў, аднак пляскалі ня толькі ў канцы акцыі (як раней), а некалькі разоў», — прыйшоў камэнт на nn.by.

Абразу Лукашэнкі знайшлі ў электронных лістах

Wednesday, July 20th, 2011

Актывіст руху «За Свабоду!» Юры Салодкі пабываў у Віцебскай абласной пракуратуры на допыце па факце абразы Аляксандра Лукашэнкі. Тое, ці будзе распачатая крымінальная справа, вызначыцца пасьля лінгвістычнай экспэртызы трох лістоў, адпраўленых з электроннага адрасу Салодкага ў дзяржворганы.