web analytics
2011 July » archive » За правы чалавека

Архіў за July, 2011

У Мёрах адбылася чарговая “Маўклівая рэвалюцыя”

Wednesday, July 27th, 2011

У адрозьненьне ад іншых гарадоў, у Мёрах ня сталі мяняць фармат і час правядзеньня маўклівай акцыі пратэсту. А 19-й гадзіне на плошчу прыйшлі дзесяць чалавек. За падзеяй сачылі міліцыянты ў форме і ў цывільным, таксама назіраньне за акцыяй вялося зь міліцэйскай машыны. Затрыманьняў падчас акцыі не было.

Чарговы «маўклівы пратэст» у Віцебску ніхто не пачуў

Wednesday, July 27th, 2011

Чарговая акцыя маўклівага пратэсту, арганізаваная інтэрнэт-суполкай «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», у гэтую сераду праходзіла па-новаму: патэнцыйныя ўдзельнікі мусілі сабрацца а 13 гадзіне замест звычайнай 19-й, і не на цэнтральных плошчах сваіх гарадоў, а на мясцовых найбуйнейшых рынках.

Жонцы палітвязьня Аляксандра Атрошчанкава дазволілі сустрэцца з мужам у калёніі «Віцьба-3»

Wednesday, July 27th, 2011

Дар'я Корсак, жонка асуджанага журналіста Аляксандра Атрошчанкава, наведала мужа ў калёніі «Віцьба-3» (Віцебскі раён). Ёй дазволілі пабыць з мужам тры дні, з 23-га па 26-га ліпеня. «Саша як заўсёды трымаецца мужна, не губляе пачуцьця гумару. Сказаў, што мы цяпер з табой у недарагім гатэлі з добрай аховай, - распавяла Дар'я. ...

Тацьцяна Севярынец хадайнічае за Зьмітра Дашкевіча перад начальнікам Горацкай калёніі

Tuesday, July 26th, 2011

Тацьцяна Севярынец, лідэрка “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” па Віцебскай вобласьці, маці палітыка-палітвязьня Паўла Севярынца, просіць кіраўніка горацкай калёніі палегчыць жыцьцё Зьмітра Дашкевіча

Павал Севярынец, Андрэй Кім і Наста Палажанка ўзялі ўдзел у малітоўнай акцыі ў Віцебску

Tuesday, July 26th, 2011

У Віцебску каля Ўсьпенскага сабору 24 ліпеня адбылася чарговая малітоўная акцыя за Беларусь. Удзел у ёй сярод іншых узялі лідэр Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец, лідарка Маладога Фронту Наста Палажанка, Андрэй Кім. Пра гэта паведаміла каардынатарка аргкамітэту БХД па Віцебскай вобласьці Тацьцяна Севярынец.

Праваабаронцы занепакоеныя станам Ліхавіда, Саньнікава і Бандарэнкі

Monday, July 25th, 2011

Міжнародная назіральная місія выказала сваю трывогу за жыцьцё і стан здароўя палітвязьняў, асуджаных за ўдзел у Плошчы, - Мікіты Ліхавіда, Андрэя Саньнікава і Дзьмітрыя Бандарэнкі. У сувязі з сытуацыяй, што да ўтрыманьня палітвязьняў, місія апублікавала заяву "Аб мяркуемых катаваньнях і жорсткім абыходжаньні ў месцах пазбаўленьня волі ў Рэспубліцы Беларусь".

На Віцебшчыне зарэгіструюць рэгіянальную структуру руху “За Свабоду”?

Monday, July 25th, 2011

24 ліпеня ў Віцебску адбыўся абласны сход руху "За Свабоду", у якім узялі ўдзел некалькі дзясяткаў актывістаў зь Віцебску, а таксама прадстаўнікі Воршы, Паставаў, Верхнядзьвінску і іншых гарадоў. Удзельнікі сходу прынялі рашэньне падаць у ворганы ўлады заяўку на рэгістрацыю Віцебскай рэгіянальнай структуры руху.

Прысуд Саньнікаву зноў абскардзілі

Monday, July 25th, 2011

Адвакаты экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава падалі наглядную скаргу ў Менскі гарадзкі суд. Як паведаміла агенцтву Інтэрфакс адвакат Саньнікава Марына Кавалеўская, абарона падала наглядную скаргу на імя старшыні Менгарсуду. Кавалеўская пацьвердзіла, што сёньня ноччу яе падабароннага этапуюць у Наваполацкую калёнію.

Кіраўніцтва ААТ «Віцебскмясамалпрам» спрабуе «павесіць» на работніц 90 мільёнаў рублёў нястачы

Saturday, July 23rd, 2011

Сябры незалежнага прафсаюзу РЭП, кладаўшчыцы складу гатовай прадукцыі № 2 ААТ «Віцебскмясамалпрам», намагаючыся абараніць свае правы, дайшлі да памочніка прэзыдэнта. Адміністрацыя прымушае іх кампэнсаваць выяўленую падчас праверкі нястачу ў памеры 90 мільёнаў рублёў. Віна работніцаў не даказаная. Тым ня менш, суд, міліцыя, пракуратура, аблвыканкам і нават КДБ, куды зьвярталіся кладаўшчыцы, ...

У Напаволацку за акцыю 20 ліпеня давалі папярэджаньні і штрафы

Saturday, July 23rd, 2011

22 ліпеня ў судзе гораду Наваполацку адбыліся судовыя паседжаньні па адміністрацыйных справах грамадзянаў, затрыманых пасьля акцыі 20 ліпеня. Юрый Рудкоўскі атрымаў штраф у 3 базавыя велічыні. Ягонай маці, Людміле Рудкоўскай, суд вынес папярэджаньне. Таксама папярэджаньнем суд абмежаваўся ў справе Натальлі Муляронак. Натальля, якая выхоўвае малое дзіця, распавяла, што суд адбываўся ...