web analytics
Маці палітвязьня Зьмітра Дароніна: Бадзёрыя лісты піша, а як там насамрэч? » article » За правы чалавека

Маці палітвязьня Зьмітра Дароніна: Бадзёрыя лісты піша, а як там насамрэч?

31 July 2011 | admin |

За правы чалавекаМаці палітвязьня Зьмітра Дароніна, які адбывае пакараньне ў Віцебскай калёніі “Віцьба-3″, атрымала чарговы ліст ад сына. “Піша, што ўсё нармальна, каб мы не перажывалі, лепш чым на Валадарцы. У камэры 50 чалавек, а ў атрадзе 200. Зь ім разам Саша Атрошчанкаў. Займаюцца спортам, газэты, кнігі чытаюць, красворды разгадваюць. Бадзёрыя лісты піша, а як там насамрэч? Можа, ён віду не падае, каб нас не расстройваць!” - гаворыць Галіна Дароніна.

Палітвязень Зьміцер Даронін са шматдзетнай сям’і, у яго бацькоў васьмёра дзяцей. За ўдзел у Плошчы Зьміцер быў пакараны судзьдзей Маскоўскага суду Менску Аленай Шылько да трох з паловай годаў зьняволеньня паводле часткі 2 артыкулу 293 “Удзел у масавых непарадках”. Праваабаронцы прызнаюць Зьмітра Дароніна вязьнем сумленьня.

“За правы чалавека”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.