web analytics
Былы ўдзельнік прэзыдэнцкай кампаніі будзе прасіць міласьціну » article » За правы чалавека

Былы ўдзельнік прэзыдэнцкай кампаніі будзе прасіць міласьціну

31 July 2011 | admin |

За правы чалавекаСяргей Рыжоў зь Віцебску распаўсюдзіў зварот, у якім адкрыта заяўляе пра сваю гатоўнасьць выйсьці на цьвінтар з працягнутай рукой. Да сваёй спробы зарэгістравацца ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты ён быў мэнэджарам у Віцебскім садавінна-гароднінавым камбінаце. Але потым быў звольнены. Вось ужо паўгода Сяргей Рыжоў беспрацоўны. Ён прызнаецца, што вядзе напаўгалоднае існаваньне, бо ня мае магчымасьці працаўладкавацца. Яму плацяць дапамогу па беспрацоўі ў памеры 70 тысяч рублёў, зь якіх яшчэ і вылічваюць алімэнты на ўтрыманьне дачкі.

Але на цьвінтар палітык выходзіць не дзеля сябе. Прынамсі так ён піша ў сваім звароце. Ён хоча сабраць сродкі для дапамогі рэпрэсаваным рэжымам беларусам. 7 жніўня спадар Рыжоў пачне прасіць міласьціну ля Сьвята-Ўсьпенскага храма ў Віцебску.

Крыніца: Беларускі партызан

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.