web analytics
МУС: У Глыбоцкай калёніі не было спробы масавага самагубства зьняволеных » article » За правы чалавека

МУС: У Глыбоцкай калёніі не было спробы масавага самагубства зьняволеных

30 July 2011 | admin |

За правы чалавекаУ МУС абвергнулі інфармацыю, якая зьявілася, пра тое, што, пратэстуючы супраць жорсткага абыходжаньня адміністрацыі папраўчай установы, некалькі асуджаных спрабавалі скончыць жыцьцё самагубствам.

Як паведамілі БелаПАН у МУС, 14 чэрвеня адбыўся інцыдэнт з двума зьняволенымі, схільнымі да ўціску сьпецкантынгенту і пабораў. За неаднаразовыя злосныя парушэньні рэжыму ўтрыманьня яны былі ў чарговы раз адпраўленыя ў памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ). Адзін са зьняволеных па прозвішчы Чаканаў пры гэтым нанёс сабе раны на перадплечча лязом аднаразовага станка. Другі, па прозвішчы Разуеў, ужо знаходзячыся ў ПКТ, адмовіўся прайсьці ў пакой вобшуку, аказаў супраціў вайсковаму нараду, заклікаў сукамэрнікаў браць зь яго прыклад. У сувязі з гэтым да яго была ўжытая фізычная сіла.

Потым, як патрабуе інструкцыя, падкрэсьлілі ў МУС, быў праведзены мэдычны агляд гэтага чалавека. Высьветлілася, што ў мэддапамозе ён ня мае патрэбы. Пасьля агляду лекарам, ужо ў камэры часовай ізаляцыі, Разуеў нанёс сабе драпіны на жываце таксама лязом аднаразовага станка.

Як адзначылі ў МУС, падобныя спробы членашкодніцтва і непадпарадкаваньня адміністрацыі калёніі не адзінкавыя. Яны тлумачацца тым, што зьняволеныя, наносячы сабе пашкоджаньні нежыцьцёва важных ворганаў, правакуючы супрацоўнікаў адміністрацыі на прымяненьне мер фізычнага ўзьдзеяньня, імкнуцца пазьбегнуць пакараньня за парушэньне рэжыму ўтрыманьня.

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.