Віцебскім дэмакратычным актывістам адмовілі ў акцыі салідарнасьці з-за падземнага пераходу
29 July 2011 | admin |Віцебскія ўлады забаранілі чарговую акцыю салідарнасьці са зьняволенымі за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году. Дэмакратычныя актывісты гораду зьбіраліся правесьці яе 27 ліпеня. Павінны былі адбыцца вулічнае шэсьце і сход. Шэсьце павінна было пачацца ад плошчы Перамогі і прайсьці па ходніках на вуліцах Генэрала Белабародова, Будзёнага і Някрасава да парку культуры і адпачынку Чыгуначнікаў, дзе мусіў прайсьці сход.
Арганізатарам мерапрыемства выступіў Хрыстафор Жаляпаў. На гэты раз актывісты заключылі ўсе неабходныя дамовы з гарадзкімі службамі, але гарвыканкаму не спадабалася праходжаньне шэсьця побач з падземным пераходам на плошчы Перамогі. Нагадаем, што акцыю салідарнасьці са зьняволенымі за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году ў Віцебску спрабуюць правесьці ня першы раз, і ня першы раз яе забараняюць. Напрыклад, у лютым мерапрыемству перашкодзіла “Беларуская лыжня-2011”.
Сяржук Серабро, “Народныя навіны Віцебска”
Прабачце, камэнтары не дазволеныя.