web analytics
Жыхары Віцебшчыны губляюць веру ў Камітэт дзяржкантролю? » article » За правы чалавека

Жыхары Віцебшчыны губляюць веру ў Камітэт дзяржкантролю?

28 July 2011 | admin |

11072805.jpgЯк паведаміла прэсавая служба КДК, за пэрыяд студзень-чэрвень скарацілася колькасьць пісьмовых зваротаў грамадзян у цэнтральны апарат Камітэту дзяржаўнага кантролю ў Менску. Гэтае скарачэньне па Віцебскай вобласьці склала ажно 36,9% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Таксама значна менш зваротаў стала паступаць у абласны камітэт і міжрайкамітэты дзяржкантролю.

Бальшыня зваротаў, што паступілі ў КДК, традыцыйна зьвязаная з жыльлёвымі, зямельнымі, камунальна-побытавымі пытаньнямі. Прэс-служба КДК зьвязвае скарачэньне колькасьці зваротаў з высокай эфэктыўнасьцю раней прынятых датычна зваротаў мер. Аднак лічбы, пададзеныя КДК, - усяго толькі 19,6% зваротаў атрымалі станоўчае вырашэньне - гавораць пра іншае: хутчэй, людзі папросту страцілі веру ў магчымасьць праз Камітэт дзяржкантролю дамагчыся справядлівасьці.

Нягледзячы на агульнае зьніжэньне колькасьці пісьмовых зваротаў у дзяржкантроль, на 8 адсоткаў (у цэлым па краіне) павялічылася колькасьць лістоў наконт дзейнасьці дзяржаўных ворганаў. Дык што, як прызнае прэсавая служба КДК, “прынятыя намаганьні не заўсёды дастатковыя”.

“За правы чалавека”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.