web analytics
Паўла Севярынца бярэ на працу «Хрысьціянская дзелавая ініцыятыва» » article » За правы чалавека

Паўла Севярынца бярэ на працу «Хрысьціянская дзелавая ініцыятыва»

28 July 2011 | admin |

11072801.jpg«Хрысьціянская дзелавая ініцыятыва» накіравала ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС ліст з просьбай накіраваць Паўла Севярынца для адбыцьця тэрміну ў канкрэтную сьпецкамэндатуру. Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне «Хрысьціянская дзелавая ініцыятыва» згоднае забясьпечыць палітвязьня працай. Пра гэта паведаміў Павал Севярынец.

«Сыстэма так працуе: “хімік” прыносіць паперу, што працадаўца гатовы ўзяць яго на працу - звычайна туды яго і адпраўляюць. Мяне гатовая ўзяць на працу “Хрысьціянская дзелавая ініцыятыва”, пра што я і паведаміў ДВП. Канчатковае рашэньне прымаюць яны», - адзначыў Павал Севярынец, адмовіўшыся назваць канкрэтную сьпецкамэндатуру.

Судзьдзя Заводзкага раёну Менску Жанна Брысіна асудзіла Паўла Севярынца на 3 гады «хіміі» (абмежаваньне волі з накіраваньнем на папраўчыя работы) па справе «19 сьнежня». Менскі гарадзкі суд пакінуў прысуд у сіле. Павал Севярынец зьбіраецца падаваць скаргу ў парадку нагляду, але ілюзіяў ніякіх ня мае, таму рыхтуецца да «хіміі».

Крынiца: “Беларускі партызан”

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.