web analytics
Ларыса Кіркевіч: Умовы ўтрыманьня сына жорсткія » article » За правы чалавека

Ларыса Кіркевіч: Умовы ўтрыманьня сына жорсткія

28 July 2011 | admin |

11072806.jpgМаці і жонка Алеся Кіркевіча атрымалі магчымасьць сустрэчы зь вязьнем у Наваполацкай калёніі. Як паведаміла яго маці Ларыса Кіркевіч, умовы ўтрыманьня і працы сына, а таксама магчымасьці любога кантакту зь ім жорсткія і абмежаваныя:

- Ён ні на што ня скардзіцца, ён кажа, што ўсё ў яго нармальна. Цяжка сказаць, ці так гэта на самай справе, таму што ён ня хоча хваляваць, напэўна. Ён схуднеў вельмі моцна ў параўнаньні з Валадаркай, бледны вельмі. Адбіваецца адсутнасьць сонца, паветра, дый харчаваньне ня вельмі добрае. Калі будзе наступнае спатканьне - невядома, там у іх вялікая чарга, трэба яе вытрымаць, можа быць у верасьні або кастрычніку. Тое самае з тэлефоннымі размовамі, кажуць: «Чарга - чакайце», ніводнага разу ён ня выкарыстаў гэтага права.

Маладафронтавец з Гародні Алесь Кіркевіч асуджаны за актыўны ўдзел у Плошчы на чатыры гады пазбаўленьня волі. Яго арыштавалі праз тыдзень пасьля вясельля.

Кастусь Бандарук, Радыё Рацыя.

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.