Жонцы палітвязьня Аляксандра Атрошчанкава дазволілі сустрэцца з мужам у калёніі «Віцьба-3»
27 July 2011 | admin |Дар’я Корсак, жонка асуджанага журналіста Аляксандра Атрошчанкава, наведала мужа ў калёніі «Віцьба-3» (Віцебскі раён). Ёй дазволілі пабыць з мужам тры дні, з 23-га па 26-га ліпеня. «Саша як заўсёды трымаецца мужна, не губляе пачуцьця гумару. Сказаў, што мы цяпер з табой у недарагім гатэлі з добрай аховай, - распавяла Дар’я. - Выглядае вельмі схуднелым, кіляграмаў 15 страціў. Перадаваў усім прывітаньне і сказаў, што захапляецца тымі людзьмі, якія па серадах выходзяць пратэставаць».
«Паводле ягоных адчуваньняў, хутка яго ня выпусьцяць, - кажа жонка прэс-сакратара Андрэя Саньнікава. - Але ён супраць гандлю палітвязьнямі і супраць вызваленьня любой цаной».
«Гэта мае лепшыя тры дні за апошнія 7 месяцаў. І іх я правяла ў калёніі», - сумна жартуе Даша.
Нагадаем, прэс-сакратара кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Аляксандра Атрошчанкава адправілі ў калёнію ўзмоцьненага рэжыму на 4 гады па сфабрыкаваным абвінавачаньні ва ўдзеле ў так званых масавых непарадках, калі дзясяткі тысяч беларусаў выйшлі мірна пратэставаць супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International адразу прызнала актывіста вязьнем сумленьня.
Крыніца: Хартыя’97
Прабачце, камэнтары не дазволеныя.