web analytics
Чарговы «маўклівы пратэст» у Віцебску ніхто не пачуў » article » За правы чалавека

Чарговы «маўклівы пратэст» у Віцебску ніхто не пачуў

27 July 2011 | admin |

11072702.jpgЧарговая акцыя маўклівага пратэсту, арганізаваная інтэрнэт-суполкай «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», у гэтую сераду праходзіла па-новаму: патэнцыйныя ўдзельнікі мусілі сабрацца а 13 гадзіне замест звычайнай 19-й, і не на цэнтральных плошчах сваіх гарадоў, а на мясцовых найбуйнейшых рынках.

У Віцебску месцам збору быў пазначаны Смаленскі рынак. Аднак, паводле назіраньня карэспандэнтаў, чагосьці незвычайнага, а ўжо тым больш падобнага да бунту, сёньня тут не назіралася. Калі акцыя і праходзіла, то яна была непрыкметная, ва ўсялякім разе «маўклівыя пратэстоўцы» ніяк сябе не пазначылі. Каля пустых павільёнаў ніхто не стаяў, нічога не абмяркоўваў і не пляскаў. Мабільнікі дружна ні ў каго не зьвінелі, легендарная песьня Цоя «Перемен» таксама не гучала.

У адрозьненьне ад менскай Камароўкі, самы дэмакратычны віцебскі «кірмаш» міліцыяй наводнены ня быў. За паўгадзіны карэспандэнту сустрэлася ўсяго некалькі супрацоўнікаў у форме. Аднак паміж гандлёвымі радамі павольна шпацыравалі высокія чыны з УУС Віцебскага аблвыканкаму ў цывільным. Напэўна, проста вывучалі цэны на гародніну і садавіну…

Крыніца: Народныя навіны Віцебска

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.