web analytics
Павал Севярынец, Андрэй Кім і Наста Палажанка ўзялі ўдзел у малітоўнай акцыі ў Віцебску » article » За правы чалавека

Павал Севярынец, Андрэй Кім і Наста Палажанка ўзялі ўдзел у малітоўнай акцыі ў Віцебску

26 July 2011 | admin |

11072601.jpgУ Віцебску каля Ўсьпенскага сабору 24 ліпеня адбылася чарговая малітоўная акцыя за Беларусь. Удзел у ёй сярод іншых узялі лідэр Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец, лідарка Маладога Фронту Наста Палажанка, Андрэй Кім. Пра гэта паведаміла каардынатарка аргкамітэту БХД па Віцебскай вобласьці Тацьцяна Севярынец.

“Вячэрнія малітвы былі адноўленыя 21 ліпеня. Мы сьпявалі гімны, казалі “Жыве Беларусь!”, але міліцыянты не зьвярталі на нас ніякай увагі. Відавочна, што мінулыя затрыманьні і суды за ўдзел у гэтай акцыі былі выкліканыя “Славянскім базарам”. Улады папросту не хацелі, каб падчас яго правядзеньня людзі зьвярталі на нас увагу”, - адзначыла яна.

Крыніца: Прэсавая служба БХД

Прабачце, камэнтары не дазволеныя.